Морач (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Морач)
Jump to navigation Jump to search
Морач
Характарыстыка
Даўжыня 150 км
Плошча басейна 2030 км²
Расход вады 8,7 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля в. Вошкаты
 · Каардынаты 53°11′23″ пн. ш. 27°11′44″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Месцазнаходжанне Случ
 · Вышыня 136,4 м
 · Каардынаты 52°34′37″ пн. ш. 27°35′12″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Морач (рака) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Морач, у верхнім цячэнні Копанка — рака ў Мінскай вобласці, правы прыток ракі Случ (басейн Прыпяці).

Даўжыня складае 150 км. Плошча вадазбору — 2030 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі — 74 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,5%.

Пачынаецца каля вёскі Вошкаты Капыльскага раёна на Капыльскай градзе на вышыні 210 м над узроўнем мора, цячэ ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім раёнах па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўночнай частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Случ за 1 км на паўночным-захадзе ад вёскі Морач Салігорскага раёна.

Прытокі: Удава, Стары Роў, Мажа (справа), Волка, Вызенка (злева).

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапецападобная, шырынёй 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах (шырыня 100—200 м). У верхнім цячэнні рака называецца Копанка. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня яго да вёскі Морач (Капыльскі раён) 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабодскага вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусця ракі) 40—50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м, найбольшая 2,9 м (1932). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход доўжыцца ў сярэднім 5 сутак.

У басейне ракі азёры Церахава, Зіневічы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]