Перайсці да зместу

Рыгор Мікітавіч Хацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Мікітавіч Хацкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лютага 1911(1911-02-01) ці 1911[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1979(1979-08-09) ці 1979[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
  • БДПУ
  • Барысаўскі педагагічны тэхнікум[d] (1930)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, педагог, журналіст, пісьменнік, публіцыст, школьны настаўнік
Мова твораў беларуская

Рыгор Мікітавіч Хацкевіч (1 лютага 1911, вёска Ратуцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 9 жніўня 1979, вёска Дакудава) — беларускі паэт, празаік, журналіст, педагог.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум (1930), потым завочна МВПІ. Настаўнічаў у Чэрвеньскім раёне. Працаваў у чэрвеньскай раённай газеце (1931—1933), настаўнічаў у Крупках (1933–1936).

Арыштаваны НКУС БССР 19 лістапада 1936 года. Паўтара года знаходзіўся ў Мінску пад следствам. 28 мая 1938 года беспадстаўна прыгавораны пазасудовым органам (Асобай нарадай пры НКУС) да 5 гадоў працоўна–папраўчых лагераў за «антысавецкую агітацыю». Этапаваны ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР[2], потым адбываў пакаранне на Поўначы.

Вызваліўся ў 1946 годзе. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Барысаўскага і Крупскага раёнаў (1947–1953). У 1953 годзе выехаў у Днепрапятроўск, працаваў настаўнікам (1953–1959).

10 чэрвеня 1957 года рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.

Асабовая справа Хацкевіча № 10395-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў на Барысаўшчыне, у Крупскім р-не; настаўнічаў. Апошнія гады пражыў у пляменніцы ў Мінску і сястры ў в. Дакудава (Крупскі раён).

Памёр 9 жніўня 1979 года, пахаваны ў в. Дакудава.

З вершамі ў друку выступіў у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Налівайся, колас» (1932), кніжак вершаў для дзяцей «Наш пяты клас» (1962), «Бяроза на ўзлеску» (1977). Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці «На золку» (1972) і «Хмары над лесам» (1980).

Зноскі