Палыкавіцкі сельсавет
Палыкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Палыкавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Маргуноў Віктар Андрэевіч |
Кіраўнік спраў | Балонішнікава Аксана Аляксееўна |
Спецыяліст 1 катэгорыі | Юрчанка Таццяна Аляксандраўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2009) | 3 992 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Тэлефоны сельсавета | 73 20 68, 73 20 66, 73 20 67 |
Палыкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Палыкавічы.
Насельніцтва, жыхароў: 3992 (2009 г.)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
20 жніўня 1924 года ў Магілёўскім раёне былі ўтвораны 19 сельсаветаў, у тым ліку Палыкавіцкі сельсавет.
26 ліпеня 1930 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Палыкавічы 1 у вёску Мікалаеўка 2, Палыкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі сельсавет[2].
У 193? годзе Палыкавіцкі сельсавет адноўлены.
16 ліпеня 1954 года ў склад Мікалаеўскага сельсавета перададзены усе населеныя пункты скасаваных Краснапольскага і Палыкавіцкага сельсаветаў[3].
22 ліпеня 1960 года Мікалаеўскі сельсавет перайменаваны ў Палыкавіцкі сельсавет, цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Мікалаеўка 2 у вёску Палыкавічы[3].
Склад[правіць | правіць зыходнік]
У склад сельсавета ўваходзіць 14 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Насельніцтва, 2009[1] | Гаспадаркі, 2007 |
---|---|---|---|---|
Бярозаўка | вёска | 69 | 62 | 25 |
Днепр | пасёлак | 44 | 39 | 17 |
Калінавая | вёска | 219 | 196 | 86 |
Камінтэрн | вёска | 236 | 234 | 93 |
Краснаполле 2 | вёска | 48 | 52 | 19 |
Купёлы | вёска | 227 | 231 | 95 |
Мікалаеўка 1 | вёска | 220 | 203 | 98 |
Мікалаеўка 2 | вёска | 580 | 628 | 238 |
Мікалаеўка 3 | вёска | 136 | 132 | 63 |
Палавінны Лог | вёска | 271 | 311 | 118 |
Палыкавіцкія Хутары | пасёлак | 174 | 123 | 65 |
Палыкавічы | аграгарадок | 1572 | 1615 | 572 |
Палыкавічы 2 | вёска | 133 | 148 | 74 |
Сенькава | пасёлак | 21 | 18 | 9 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Саломенка — вёска.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Аляксандравіч Грамыка (1923— ), беларускі жывапісец, педагог, прафесар, народны мастак Беларусі, нарадзіўся ў вёсцы Сенькава
- Т. С. Зубарава (1916—1994) — Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзілася ў вёсцы Мікалаеўка 2
- Р. А. Пускін (1929—1978) — механізатар, Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзіўся ў вёсцы Палыкавічы 1
- Іван Міхайлавіч Саламонікаў (1918—1944) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войн, Герой Савецкага Саюза (1940), нарадзіўся ў вёсцы Трыбухі
- Ілья Васільевіч Сяргееў (1909— ) — старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1958), нарадзіўся ў вёсцы Краснаполле[4]
- Ягор Арцёмавіч Юрчанка (1919—1981) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), нарадзіўся ў вёсцы Палыкавічы 1
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 392
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года
- ↑ Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.1: /Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; редкол.: В. А. Круталевич и др. – Мн.: Беларусь, 1985.
- ↑ 3,0 3,1 Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944–1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. – Мн.: Беларусь, 1987.–283 с. ББК 67.99(2Б)Оя2. С. 90
- ↑ http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/mogilev_payon/r16p37_7.htm