Сан-Луіс (Мараньян)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сан-Луіс, Мараньян)
Jump to navigation Jump to search
Муніцыпалітэт
Сан-Луіс
São Luís (Maranhão)
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
São Luís Montagem.png
Краіна
Штат
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Плошча
827,141 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Тып клімату
трапічны
Насельніцтва
957 515 чалавек (2007)
Шчыльнасць
1.157,6 чал./км²
Агламерацыя
Этнахаронім
ludovicense, são-luisense
Часавы пояс
Паштовы індэкс
65000-000
Афіцыйны сайт
Сан-Луіс на карце Бразіліі
Сан-Луіс (Мараньян) (Бразілія)
Сан-Луіс (Мараньян)

Сан-Луіс (парт. São Luís) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Мараньян. Складовая частка мезарэгіёна Поўнач штата Мараньян. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Гранды-Сан-Луіс. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Гарадская агламерацыя Сан-Луіс. Насельніцтва складае 957515 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 827,141 км ². Шчыльнасць насельніцтва - 1.157,6 чал./км ².

Горад належаў французам, галандцам і партугальцам. Ён пачаў будавацца ў 17 ст. і хутка развіваўся дзякуючы плантацыям цукровага трыснёгу і бавоўны.

У сувязі з падзеннем попыту на дадзеныя культуры ў 19-20 стст. горад захаваў свой гістарычны цэнтр у першапачатковым выглядзе. Жыццё быццам спынілася паміж 18 і 19 ст.: у цэнтры няма аўтамабільнага руху, палацы ў стылі французскага ракако змяняюцца традыцыйнымі бразільскімі дамамі, упрыгожанымі блакітнай керамічнай кафляй. Неакласічны Ільвіны палац быў пабудаваны па ўказе заснавальніка горада – француза Даніэля дэ ла Туша ў 1776 г. Цікавым з’яўляецца таксама будынак тэатра, сваёй архітэктурай ён нагадвае класічныя італьянскія оперы 18 ст. У горадзе захаваўся апошні ў Бразіліі слуп ганьбы.

Сан-Луіс захаваў чароўнасць каланіяльнага горада іберыйскага тыпу. Яго гістарычны цэнтр з'яўляецца аб'ектам са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 821
рус.англ.фр.


Шаблон:Муніцыпалітэты мікрарэгіёна Гарадская агламерацыя Сан-Луіс Шаблон:Найбуйнейшыя