Светлагорск-на-Бярэзіне
Станцыя | |
Светлагорск-на-Бярэзіне | |
---|---|
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Гомельскае аддзяленне |
Дата адкрыцця | 1915 |
Колькасць платформ | 2 |
Колькасць пуцей | 8 |
Тып платформаў | 1 берагавая, 1 астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Электрыфікавана | 2020 |
Ток | пераменны |
Адлегласць да Жлобін | 39 км |
Адлегласць да Калінкавічы | 62 км |
Код у «Экспрэс-3» | 2100217 |
Светлаго́рск-на-Бярэзіне (трансліт.: Svietlahorsk-na-Biarezinie, руск.: Светлогорск-на-Березине)[1] — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў горадзе Светлагорску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак развіцця чыгункі на гэтым месцы пачаўся ў 1912 годзе, калі быў пабудаваны ўчастак Жлобін — Калінкавічы (частка Санкт-Пецярбург — Адэса). У месцы перасячэння дарогі з буйной ракой Бярэзіна ўзнікла станцыя «Шацілкі».
Падчас Другой сусветнай вайны, 24 снежня 1943 года адбылася бітва на станцыі між 616 стралковым полкам Рэчыцкай страловай дывізіі і нямецкімі захопнікамі, у якой знішчылі 24 танка апошніх.
У 50-ыя гады 20-га стагоддзя з пачаткам буйной камсамольскай будоўлі спачатку Васілевіцкай ДРЭС, а затым шэрагу буйных прадпрыемстваў «Хімвалакно», «Цэлюлозна-кардонны камбінат» атрымаў развіццё як пасёлак (з 1961 г — горад Светлагорск), неўзабаве станцыя перайменавана ў Светлагорск-на Бярэзіне. Да прадпрыемстваў пабудавана прамысловая тупіковая галінка якая мае дзве станцыі «Корд» і «ДРЭС», таксама шырока развіта сетка пад’язных шляхоў.
У 1975 годзе пабудавана другая платформа.
21 чэрвеня 2020 года пушчаны электрыфікаваны ўчастак Жлобін-Падольскі — Светлагорск.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Светлагорск-на-Бярэзіне на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь