Свята Сонца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свята Сонца
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанры фолк-рок, рок-музыка, этна, метал
Гады правядзення штогод с 2016 года
Краіна  Беларусь
Горад в. Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць
Заснавальнікі Аляксандр Рак
http://svyata-sontsa.by/

«Свя́та Со́нца» — буйны міжнародны фальклорны музычны фэст пад адкрытым небам, прысвечаны старажытнаму святу Купалле і яго галоўнаму сімвалу — агню. Фестываль праводзіцца c 2016 года штогод у чэрвені на працягу двух дзён у музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Мінская вобласць, Беларусь. Арганізатары фестываля — Экстрым Тэатр «Берсерк» і Аляксандр Рак.

Канцэпцыя і фармат фестываля[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. Фармат фестываля «Свята Сонца» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі: маштабны фаер-шоу фестываль, open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках, этна-пляцоўкі, рамесны кірмаш, горад майстроў з дзеючымі рамеснымі майстэрнямі, інтэрактыўныя пляцоўкі, абрадавыя і забаўляльныя блокі[1].

Значная ўвага ў межах фестываля надаецца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. Асобным блокам фестываля з’яўляецца рэканструкцыя традыцый святкавання летняга сонцастаяння ў народаў іншых краін: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і інш[2].

Пасля завяршэння асноўнай праграмы ноччу першага дня цэнтральнае дзеянне фестываля перамяшчаецца з музейнага комплекса «Дудуткі» на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запальваюцца вялікія купальскія вогнішчы і ўзнаўляюцца традыцыйныя абрады святкавання Купалля: скокі праз ачышчальны купальскі агонь, факельнае шэсце, старадаўнія танцы, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе.

Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца»[правіць | правіць зыходнік]

  • Фестываль Агню.
    Адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестываля «Свята Сонца». У межах Фестываля Агню штогод сваё майстэрства дэманструюць дзесяткі каманд, якія выступаюць у жанры фаер-шоу. У праграме Фестываля Агню праходзяць:
    • Шоу лепшых вогненных тэатраў
    • Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу
    • Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў
    • Шоў вогненных і светлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоу
  • Open-air канцэрт.
    Выступленне калектываў з Беларусі і краін СНД, якія граюць музыку фолк/фолк-рок/пэйган-метал і сумежных напрамкаў.
  • Горад майстроў.
    Дзеючыя рамесныя майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменя, зброевая майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор.
  • Купальскі Кірмаш.
    Кірмаш вырабаў традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д.
  • «Вясковая плошча».
    Выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, пэрформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах.
  • Паласа перашкод у межах купальскага квэста «Папараць Кветка».
  • Этна-пляцоўка.
    Аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.
  • Карчма.
    Стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы.
  • Інтэрактыўныя пляцоўкі.
    Для гасцей фестываля дзейнічае больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймінг», настольныя гульні, скаладром, "archery battle ", вяровачны гарадок і іншыя.
  • Рэлакс зона.
    «Усходняя кальянная», намёт траўніцы, варажбіткі.
  • Для ўдзельнікаў «Фестываля агню»
    праходзяць спецыялізаваныя майстар-класы, навучальныя семінары.

Свята Сонца 2019[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню[правіць | правіць зыходнік]

  • Студыя этнічнай пластыкі Кетры/ Ketri (Мінск)
  • Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка)
  • Шоу-праект AENARIUM (Мінск)
  • Тэатр агню Etere (Брэст)
  • Вогненнае шоу Sky Fire (Віцебск)
  • Вогненнае шоу «Магратэя» (Мінск)
  • Шоу-праект Insane (Гомель)
  • Вогненнае шоу STEAM show (Мінск)
  • Фаер-шоу REY SHOW (Брэст)
  • Вогненна-піратэхнічнае шоу ад святочнага рэактара «АТОМА»
  • Дуэт «Дыяна і Цімафей»
  • Дуэт «Неяк так атрымалася»
  • Дуэт Кацярыны Шанько і Лізаветы Грыгор'евай
  • Сольныя артысты фаер-шоу: Вадзім Залеўскі, Ліса, Шурачка Васількова, Аляксандр Абрамовіч, Зерг

Свята Сонца 2018[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатр Insane (Гомель)
  • Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка)
  • Вогненнае шоу Sky Fire (Віцебск)
  • Тэатр агню Etere (Брэст)
  • Lunali (фаер-шоу і светлавое шоу, Мінск)
  • Тэатр агню і фарсу Balagan Band (Мінск)
  • Тэатр-шоу "Бліскавіца" (Брэст)
  • Шоу-праект AENARIUM (Мінск)
  • Вогненнае шоу "Магратэя" (Мінск)
  • Сольны нумар Іяланты Краўцовай (Брэст)
  • Сольны нумар Святланы Матусевіч (Мінск)
  • Сольны нумар Ірыны Белахвоставай (Магілёў)
  • Сольны нумар Цімафея Гуленка (Мінск)

Свята Сонца 2017[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню[правіць | правіць зыходнік]

  • Шоу-праект Strobos, Кіеў, Украіна)
  • Тэатр агню і фарсу Balagan Band (Менск)
  • Тэатр агню Etere (Брэст)
  • Тэатр агню Maori (Магілёў)
  • Актрыса «Беларускага вогненнага цырка» (частка знакамітага цырка Kresiva) Ганна Падутава
  • Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка)
  • Пастаноўка «Купалле» ад тэатра Insane
  • Пойстэр міжнароднага ўзроўня Эрнэст Пятровіч (Менск)
  • Трыа Lunali (фаер-шоу і светлавое шоу, Менск)
  • фаер-шоу Sky Fire (Віцебск)

Свята Сонца 2016[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню і інтэрактыўнай пляцоўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вогненнае шоу ад Фаер Клуба "Магія Агню" (Слуцк)
  • Калектыў этнічнай музыкі, школа дзіджырыду "Рэха Зямлі" (Гомель)
  • Эксперыментальны фрык тэатр T(e)=Art (Менск)

Зноскі

  1. а б Афіцыйны сайт фестываля «Свята Сонца» http://svyata-sontsa.by/
  2. Афіцыйная старонка фестываля «Свята Сонца» https://vk.com/sviata_sonca
  3. Інфармацыйны партал “Белкрай” https://belkraj.by/afisha/svyata-sonca

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]