Серафім Антонавіч Андраюк
Серафім Антонавіч Андраюк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1933 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуранаўства |
Узнагароды |
Серафім Антонавіч Андраюк (10 сакавіка 1933, в. Градзялі Беластоцкага ваяводства, Польшча) — беларускі літаратуразнавец[1].
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у в. Бербашы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ ў 1957[1]. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадарожскага раёна Мінскай вобл. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 г. — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута[1]. У 1981—1993 гадах — галоўны рэдактар, у 1993—1996 гадах дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1]. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР (з 1972). Жыве ў Мінску.
Дэбютаваў у друку як крытык і літаратуразнавец з 1964 г. Друкаваў рэцэнзіі і артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай савецкай літаратуры і сучаснага літаратуранага працэсу[1]. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988), кнігу «Стыль пісьменніка» (1974)[1]. Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1984) за кнігу «Жыць чалавекам».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Андраюк Серафім // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Чыгрын С. Серафім Андраюк. Даследчык беларускай прозы і крытыкі // З беластоцкай зямлі / Пад.рэд. Я.Вапы — Białystok: Offset Print, 2008. 308 с. ISBN 978-83-925904-5-3.
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі