Перайсці да зместу

Падбалоцце (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Падбалоцце
Раён колішняй вёскі Падбалоцце, 2014 г.
Раён колішняй вёскі Падбалоцце, 2014 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты


Падбалоцце (Беларусь)
Падбалоцце
Падбалоцце


Падбалоцце (Мінск)
Падбалоцце
Падбалоцце


Мапа

Падбало́цце — колішняя вёска на левым беразе ракі Слепня, з 1972 года ў складзе Мінска.

У 1815, 1858 гадах вёска Мінскага павета, уласнасць Ваньковічаў. У 1897 годзе 14 двароў, 91 жыхар. У 1917 годзе 22 двары, 150 жыхароў[1].

Да 1924 года вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 22 двары, 150 жыхароў (1917)[2]. Апошнія два гады ўваходзіла ў склад Зялёналугскага сельсавета Мінскага раёна. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Першамайскі раён[2]. Галоўная вуліца вёскі атрымала назву вуліца Падбалоцце[3]. Вясковая забудова знесеная ў канцы 1970-х гадоў у сувязі з забудовай мікрараёна Зялёны Луг-5 і будаўніцтвам спартыўнага комплексу[2]. На месцы вёскі вуліца Карбышава, гатэль Агат і спартыўны комплекс.

Зноскі