Маляўшчына (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Маляўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Маляўшчына на карце Беларусі ±
Маляўшчына (Мінск) (Беларусь)
Маляўшчына (Мінск)
Маляўшчына (Мінск) (Мінская вобласць)
Маляўшчына (Мінск)

Маля́ўшчына — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1507 годзе вял.кн. Жыгімонт Стары пацвердзіў войту менскаму Абраму Езафовічу валоданне сялом Шейпічы: «А у Менскомъ повете на реце на Свислочы [село] на имя Шеипичы а Нефеда зъ сынми, а Молявъку Семенковича зъ братею…», — пазней, напэўна, імя Маляўкі стала родавым прозвішчам і дало назву дзвюм вёскам — Маляўкам і Маляўшчыне[1].

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 15 двароў, 81 жыхар. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключана ў склад Мінска, Партызанскі раён[2].

Амаль адразу знесена, на яе тэрыторыі цяпер прамысловая зона, прылеглая да вуліц Акадэмічная, Батанічная, Петруся Броўкі[3]. Трасе галоўнай вуліцы вёскі адпавядае Першы Цвёрды завулак[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Малявщина // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  • Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.