Антонаўскі парк
Антонаўскі парк | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1928 |
Размяшчэнне | |
53°53′19″ пн. ш. 27°36′00″ у. д.HGЯO | |
Раён | Партызанскі раён, Ленінскі раён |
Гістарычны раён | Антонаўка |
Метро | Пралетарская (850 м) |
![]() |
Антонаўскі парк — парк на мяжы Партызанскага і Ленінскага раёна Мінска, частка Сляпянскай водна-паркавай сістэмы[1]. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Судмаліса, Планёрнай, Партызанскім праспектам і завулкам Клумава[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З сярэдзіны ХІХ стагоддзя на месцы паўночнай часткі парка існаваў фальварак Антонаўка, які належаў мінскаму архірэю Антонію Зубко.
У 1928 годзе побач з Антонаўкай быў урачыста адкрыты Антонаўскі парк. Большая яго частка пасля вайны адышла пад забудову[3].
Парк быў добраўпарадкаваны ў другой палове 1970-х гадоў пасля стварэння Сляпянскай воднай сістэмы ў рэчышчы невялікай рэчкі Сляпянкі[4].
9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў парку была афіцыйна прысвоена назва «Антонаўскі парк»[2].
Па ініцыятыве Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў маі 2018 года ў парку створаны тэрапеўтычны парк для пажылых і людзей з інваліднасцю. За сродкі мецэната былі пастаўлены лаўкі, кветнікі і сталы, вялікія шахматы. Над азеляненнем мы працавалі разам са спецыялістамі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, які падабралі расліны пад мясцовы клімат, у тым ліку духмяныя расліны, кветкі рознай гамы і тэкстуры, якія прывабліваюць птушак і матылёў. Кветнікі зрабілі высокімі, каб пажылым наведвальнікам не нагінацца і пашанаваць спіну. У тэрапеўтычным парку праводзяць аздараўленчыя праграмы: навучанне скандынаўскай хадзе, танцам і практыкаванням на баланс для прафілактыкі падзенняў[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 23.04.2003 N 165 "Об утверждении генерального плана г.Минска с прилегающими территориями и некоторых вопросах его реализации"
- ↑ 2,0 2,1 Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска
- ↑ Карта Минска как учебник истории
- ↑ Антонаўскі парк(недаступная спасылка)
- ↑ В Минске открыли терапевтический парк для пенсионеров, как в Сингапуре. 29 мая 2018 Архівавана 7 красавіка 2019.