П’ер-Эмерык Абамеянг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
П’ер-Эмерык Абамеянг
1 Pierre-Emerick Aubameyang (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1989(1989-06-18)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Flag of Gabon.svg Габон
Рост 186 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Чэлсі
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
1995—1997 Францыя Л’Юісры
1997—1998 Францыя Ніца
1998—1999 Францыя Л’Юісры
1999—2001 Францыя Лаваль
2001—2005 Францыя Руан
2005—2007 Францыя Бастыя
2007—2008 Італія Мілан
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Італія Мілан 0 (0)
2008—2009   Францыя Дыжон 34 (8)
2009—2010   Францыя Ліль 14 (2)
2010—2011   Францыя Манака 19 (2)
2011   Францыя Сент-Эцьен 14 (2)
2011—2013 Францыя Сент-Эцьен 73 (35)
2013—2018 Германія Барусія (Дортмунд) 144 (98)
2018—2022 Англія Арсенал 128 (68)
2022 Іспанія Барселона 18 (11)
2022— Англія Чэлсі
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Францыя Францыя (да 21) 1 (0)
2009—2012 Габон Габон U-23 3 (1)
2009—2022 Габон Габон 72 (30)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер-Эмерык Абамеянг (фр.: Pierre-Emerick Aubameyang; нар. 18 чэрвеня 1989, Лаваль, Францыя) — французска-габонскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Чэлсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Габона. Мае падвоенае французскае і габонскае грамадзянства. Бацька П’ер-Франсуа Абамеянг таксама гуляў за нацыянальную зборную Габона і правёў за яе 80 матчаў, браты Катыліна і Вілі таксама прафесійныя футбалісты, якія, як і П’ер-Эмерык, пачыналі кар’еру ў «Мілане».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

П’ер-Эмерык Абамеянг

У «Мілане» Абамеянгу гэтак і не прадаставілі шанец загуляць, лічачы за лепшае аддаваць футбаліста ў арэнду французскім клубам, хоць у 2007 годзе Абамеянг выйграў з «Міланам» юнацкі Кубак чэмпіёнаў і стаў пры гэтым найлепшым бамбардзірам турніра з сямю галамі. За тры сезоны ў арэндзе Абамеянг згуляў за «Дыжон», «Ліль» і «Манака», усяго 86 матчаў і 14 галоў, але ў «Мілане» габонскага нападніка палічылі непатрэбным і ў 2011 годзе яго прадалі «Сент-Эцьену». У «Сент-Эцьене» Абамеянг канчаткова раскрыўся як востры нападнік, з добрай хуткасцю і тэхнікай, які ўмее гуляць як па флангах, гэтак і ў цэнтры, аб чым сведчыць 41 гол і 15 галявых перадач у 97 матчах за «Сент-Эцьен» ва ўсіх турнірах. У сезоне 2012/13 «Сент-Эцьен» да апошняга змагаўся за месца ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА, і ў выніку каманда заняла пятае месца ў 4 пунктах ад трэцяга месца. Абамеянг у гэтым сезоне стаў сапраўдным лідарам сваёй каманды, правёўшы ў чэмпіянаце Францыі сезона 2012/13 37 матчаў, у якіх забіў 19 галоў і зрабіў 8 галявых перадач. Па выніках сезона Абамеянг заняў другое месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў французскай лігі, саступіўшы толькі Златану Ібрагімавічу, і пятае ў спісе лідараў па галявым перадачам. Шыкоўная гульня і выдатная статыстыка прыцягнулі да Абамеянга ўвагу многіх клубаў, сярод якіх «Анжы», «Ньюкасл Юнайтэд»[3], «Напалі»[4], «Манака»[5] і «Баер»[6]. Ад прапановы «Анжы» футбаліст адмовіўся, нават нягледзячы на прапанаваную зарплату ў 7 мільёнаў еўра ў год[7]. 2 ліпеня 2013 года ўзніклі чуткі аб хутнім пераходзе Абамеянга ў дортмундскую «Барусію», аб чым потым футбаліст і паведаміў.

3 ліпеня 2013 года П’ер-Эмерык Абамеянг перайшоў у дортмундскую «Барусію» за 13 мільёнаў еўра, заключыўшы кантракт да 2018 года[8][9][10][11][12]. Спартыўны дырэктар «Барусіі» Міхаэль Цорк застаўся задаволены трансферам:

«Мы склалі кантракт з Абамеянгам на пяць гадоў, і ён абыйшоўся нам танней, чым мы першапачаткова думалі — мы заплацім за яго 13 мільёнаў еўра. Форвард хуткі і вельмі крэатыўны ў атакавалых дзеяннях, і сапраўды ўзмоцніць „Барусію“»[13].

Абамеянг хутка стаў адным з лідараў «Барусіі». У пекршым жа сваім матчы ў Бундэслізе ён аформіў хет-трыке у браму «Аўгсбурга». У сезоне 2015/16 усталяваў рэкорд Бундэслігі, адзначыўшыся галамі ў васьмі стартавым турах. У сезоне 2016/17 стаў найлепшым бамбардзірам Бундэслігі.

31 студзеня 2018 года лонданскі «Арсенал» абвясціў аб пераходзе Абамеянга за 64,75 млн еўра. У сезоне 2018/19 з 22 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў Прэм’ер-лігі. У 2019 годзе стаў капітанам каманды. У 2021 годзе галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта часам стаў пакідаць Абамеянга па-за складам, тлумачыўшы гэта дысцыплінарнымі прынынамі, а ў снежні 2021 года нападнік быў пазбаўлены капітанства. У студзені 2022 года Абамеянг, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», у якасці свабоднага агента папоўніў склад «Барселоны».

У верасні 2022 года за 12 млн еўра перайшоў у лонданскі «Чэлсі»[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

П’ер-Эмерык Абамеянг перад матчам за зборную Габона

Першапачаткова прадстаўляў моладзевую зборную Францыі, і нават правёў за яе адзін матч. У 2009 годзе вырашыў выступаць за зборную сваёй гістарычнай радзімы — за нацыянальную зборную Габона, якой ужо ў 2012 годзе на Кубку Афрыкі дапамог выйсці ў чвэрцьфінал, што стала вялізным дасягненнем для зборнай Габона, а сам Абамеянг вызначыўся яскравай гульнёй. У 2012 годзе паўдзейнічаў у лонданскай Алімпіядзе 2012 года, дзе за алімпійскую зборную Габона правёў усе тры матчы і забіў у адзін гол.

19 мая 2022 года Абамеянг афіцыйна абвясціў аб завяршэнні сваёй міжнароднай кар’еры пасля 72 матчаў і 30 забітых галоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Сент-Эцьен»:

«Барусія» Дортмунд:

«Арсенал»:

Габон:

Зноскі

  1. Pierre-Emerick Aubameyang // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pierre-Emerick Aubameyang // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. France Football: «Ньюкасл» готов предложить 29 миллионов евро за Обамеянга и Зуму.. www.sports.ru
  4. «Наполи» ведет переговоры о переходе Обамеянга.. www.sports.ru
  5. Отец Обамеянга: «Ждем предложения от «Монако».. www.sports.ru
  6. Bayer hat Aubameyang im Visier.. www.kicker.de
  7. Le10sport: Обамеянг отказался переходить в «Анжи».. www.sports.ru
  8. Обамеянг перешел в дортмундскую «Боруссию» за 13 млн евро.. www.sports.ru
  9. Пьер Обамейянг стал игроком "Боруссии" из Дортмунда.. www.pressball.by
  10. Обамеянг перешел в дортмундскую «Боруссию» за 13 млн евро.(недаступная спасылка). goals.by
  11. AUBAMEYANG: So verrückt ist Klopps Neuer.. www.bild.de
  12. Aubameyang unterschreibt beim BVB bis 2018.. www.kicker.de
  13. Borussia Dortmund verpflichtet Aubameyang.. www.bvb.de
  14. Футбол. Пьер-Эмерик Обамеянг перешел из "Барселоны" в "Челси". pressball.by