Нікаля Анелька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Нікаля Анелька
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нікаля Себасцьян Анелька
Мянушкі Ніка, Маўклівы забойца, Качэўнік (Nomad), Бука (Le Sulk)
Нарадзіўся 14 сакавіка 1979(1979-03-14)[1][2][…] (45 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Ліль
Пасада трэнер моладзевага складу
Маладзёжныя клубы
1983—1993 Сцяг Францыі Трап Сен-Кантэн
1993—1994 Сцяг Францыі Клерфантэн
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1997 Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен 10 (1)
1997—1999 Сцяг Англіі Арсенал 65 (23)
1999—2000 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 19 (2)
2000—2002 Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен 39 (10)
2002   Сцяг Англіі Ліверпул 22 (5)
2002—2004 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 89 (37)
2004—2006 Сцяг Турцыі Фенербахчэ 39 (14)
2006—2008 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 53 (21)
2008—2012 Сцяг Англіі Чэлсі 125 (39)
2012—2013 Сцяг Кітая Шанхай Шэньхуа 32 (5)
2013   Сцяг Італіі Ювентус 2 (0)
2013—2014 Сцяг Англіі Вест Бромвіч Альбіён 12 (2)
2014—2015 Сцяг Індыі Мумбаі Сіці 13 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997 Сцяг Францыі Францыя (да 20) 3 (0)
1998—2010 Сцяг Францыі Францыя 69 (14)
Трэнерская кар’ера
2012—2013 Сцяг Кітая Шанхай Шэньхуа трэнер
2015 Сцяг Індыі Мумбаі Сіці гул.тр
2018— Сцяг Францыі Ліль моладзь
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Карэя/Японія 2001
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Бельгія/Нідэрланды 2000
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лістапада 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 мая 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікаля́ Себасцья́н Анелька́ (фр.: Nicolas Sébastien Anelka, французскае вымаўленне [nikɔla anɛlka]; нар. 14 сакавіка 1979, Версаль, Францыя) — былы французскі прафесійны футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (1998—2010). Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Філіп — выхадцы з Марцінікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]

Сваю кар’еру Анелька пачаў у французскім ПСЖ, з якога ў 17-гадовым узросце пераехаў у «Арсенал» у пачатку 1997 года.

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

На «Хайберы» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменне забіваць, якое дапамагло клубу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Англіі Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкасла».

«Рэал» Мадрыд[правіць | правіць зыходнік]

Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсенал», і сам Анелька былі здаволены ўгодай. У свой адзіны сезон у Іспаніі Нікаля паспеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».

ПСЖ, «Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Сант’яга Бернабеу», Анелька вярнуўся ў ПСЖ і за 18 месяцаў забіў у новым клубе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Ліверпул», дзе трэнерам працаваў яго суайчыннік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анелька не стаў іграком асноўнага складу, і гэта стала прычынай яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кевіна Кігана.

«Манчэстэр Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

У складзе «гараджан» Анелька забіваў рэгулярна: за два з паловай года 46 мячоў. Пенальці, які Анелька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 года, у вароты свайго цяперашняга клуба, стаў прычынай адзінага паражэння «Чэлсі» ў сезоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.

«Фенербахчэ»[правіць | правіць зыходнік]

Поспех спадарожнічаў Анелька і ў «Фенербахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сезону 2006/07.

«Болтан»[правіць | правіць зыходнік]

У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтары гады ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасць да футбаліста лонданскі «Чэлсі».

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

11 студзеня 2008 года Анелька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтана» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 года.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

3 снежня 2011 года пасля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнер «сініх» Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацвердзіў, што Анелька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 снежня «Чэлсі» пацвердзіў, што Анелька перайдзе ў кітайскі клуб «Шанхай Шэньхуа». Пазней стаў гуляючым трэнерам кітайскага клуба. У студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Ювентусу», а ўлетку таго ж года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком «Вест Бромвіча». У верасні 2014 года далучыўся да індыйскага клуба «Мумбаі Сіці». У студзені 2015 года планаваў перайсці ў алжырскі клуб «Хусейн Дэй», аднак пераход не адбыўся, і пазней Анелька вярнуўся ў «Мумбаі Сіці», дзе стаў галоўным гуляючым трэнерам. Па заканчэнні сезону 2015 пакінуў індыйскі клуб і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія дзесяць гадоў Анелька з’яўляецца сталым іграком зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анелька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Еўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Падчас выступаў у Азіі за «Шанхай Шэньхуа» і «Мумбаі Сіці» некаторы час быў таксама гуляючым трэнерам.

У лістападзе 2018 года атрымаў трэнерскую пасаду ў «Лілі» для працы з маладымі футбалістамі, пераважна нападнікамі[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Арсенал»

«Рэал Мадрыд»

«Пары Сен-Жэрмен»

«Фенербахчэ»

«Чэлсі»

«Ювентус»

Зборная Францыі

Трансферы[правіць | правіць зыходнік]

Усяго жа за час вандравання француза па еўрапейскіх клубах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анелька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсенал» за 500 000 фунтаў.

Зноскі

  1. Nicolas Anelka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nicolas Anelka // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  3. Анелька стал тренером «Лилля» и будет работать с молодежью. by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]