Дзімітр Бярбатаў
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзімітр Іванаў Бярбатаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Берба | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 студзеня 1981[1][2][…] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Балгарыя | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзімі́тр Іванаў Бярба́таў (балг.: Димитър Иванов Бербатов; нар. 30 студзеня 1981, Благоеўград, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, нападнік. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Балгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і з’яўляецца. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст года» ў Балгарыі[3].
Юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Бярбатаў вырас у спартыўнай сям’і: яго бацька, Іван, быў прафесійным футбалістам і выступаў за клубы «Пірын» і ЦСКА (Сафія), а яго маці, Маргарыта, была прафесійнай гандбалісткай. У дзяцінстве Бярбатаў быў аматарам італьянскага «Мілана», за які выступаў яго кумір Марка ван Бастэн[4], але пасля Еўра-1996 Бярбатаў стаў фанатам Алана Шырэра, які выступаў за англійскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкасла», маруючы калі-небудзь стаць іграком «сарок»[5].
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Бярбатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграда, пакуль яго не выявіў вядомы скаўт і трэнер сафійскага ЦСКА Дзімітр Пенаў[6]. Свой першы кантракт з клубам Дзімітр падпісаў у сезоне 1998/99, калі яму было 18 гадоў. Разам з клубам стаў пераможцам Кубка Балгарыі ў канцы першага сезона. Падчас наступнага сезона юнаком Бярбатаў здзейсніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 года ігрок быў блізкі да падпісання пагаднення з «Лечэ» і нават ужо прайшоў медыцынскае абследванне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненне было скасавана[7].
У пачатку 2001 года перайшоў у леверкузенскі «Баер 04». Спачатку гуляў за рэзервовую каманду, аднак пазней далучыўся да асновы, дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2002. Пазнай замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды.
У маі 2006 года перайшоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур» за 16 млн еўра. 1 верасня 2008 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», сума трансферу склала 30,75 млн фунтаў. 27 лістапада 2010 года адзначыўся пента-трыкам у браму «Блэкберн Роверс» (выніковы лік 7:1), стаўшы чацвёртым у гісторыі Прэм’ер-лігі аўтарам такога дасягнення.
У жніўні 2012 года перабраўся ў «Фулхэм». У студзені 2014 года далучыўся да «Манака», дзе мусіў замяніць траўмаванага Радамеля Фалькаа. У маі 2014 года падоўжыў кантракт з манегаскамі на год, пакінуў каманду ў чэрвені 2015 года. Сезон 2015/16 правёў у грэчаскім ПАОКу.
У жніўні 2017 года пасля года без клуба стаў іграком індыйскага «Керала Бластэрс»[8]. Пакінуў індыйскі клуб па заканчэнні сезона ў сакавіку 2018 года. У верасні 2019 года, пасля 1,5 гадоў без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2010 года завяршыў выступленні за зборную Балгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клуб. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, з’яўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Балгарыі за ўсю яе гісторыю.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Бярбатаў вывучаў англійскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька». Акрамя футбола, Дзімітр захапляецца маляваннем і баскетболам[9]. Бярбатаў з’яўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных устаноў у Балгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам. Ён таксама плануе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе.
15 лістапада 2009 года ў Дзімітра і яго даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]ЦСКА Сафія:
- Уладальнік Кубка Балгарыі: 1999
Тотэнхэм Хотспур:
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2008
Манчэстэр Юнайтэд:
- Чэмпіён Англіі (2): 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (2): 2009, 2010
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2010, 2011
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dimitar Berbatov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dimitar Berbatov // FBref
- ↑ Berbatov Wins 7th 'Bulgarian Football Player of the Year' Prize. Novinite.com.
- ↑ Berbatov aiming for third time lucky. UEFA.com
- ↑ Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt Архівавана 23 лістапада 2012.. South Shields Gazette
- ↑ Bulgaria at EURO 2004: Berbatov. novinite.com
- ↑ Lecce scatenato: dalla Bulgaria arriva Berbatov. La Gazzetta dello Sport
- ↑ Бербатов перешел в индийский клуб «Керала Бластерс». by.tribuna.com
- ↑ Dimitar Berbatov. BBC Sport
- ↑ Dimitar Berbatov becomes father of baby girl. USA Today
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзімітр Бярбатаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Благоеўградзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Балгарыі
- Ігракі зборнай Балгарыі па футболе
- Ігракі ФК Керала Бластэрс
- Ігракі ФК ПАОК
- Ігракі ФК Манака
- Ігракі ФК Фулхэм
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
- Ігракі ФК Баер 04
- Ігракі ФК Баер 04 II
- Ігракі ФК ЦСКА Сафія
- Ігракі ФК Пірын Благоеўград