Соф’я Юр’еўна Друкер

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Соф'я Друкер)
Jump to navigation Jump to search
Соф'я Юр'еўна Друкер
Druker.jpg
Дата нараджэння: 7 студзеня 1907(1907-01-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 красавіка 1984(1984-04-21) (77 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Муж: Рыгор Паўлавіч Прагін[d]
Адукацыя:
Прафесія: оперная спявачка
Тэатр: Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР
Узнагароды:

Соф’я Юр’еўна (Соня Гіршаўна) Дру́кер (7 студзеня 1907, Копысь, Горацкі павет, Магілёўская губерня — 21 красавіка 1984, Мінск) — беларуская спявачка (драматычнае сапрана). Народная артыстка Беларусі (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і яўрэйскага скрыпача Гірша Друкера, была малодшай дачкой.

У 1930 скончыла Беларускі музычны тэхнікум. У 19301932 вучылася ў Беларускай студыі оперы і балета, у 1932-36 — у Беларускай кансерваторыі па класе вакалу ў П. І. Ціханава. Удасканальвалася як артыстка оперы ў Беларускай студыі оперы і балета пад кіраўніцтвам А. П. Баначыч (1930-33). Раней займалася ў В. А. Цвяткова. У 1933-41 і 1944-77 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У гады Другой сусветнай вайны спявала ў Саратаўскім тэатра оперы і балета, удзельнічала ў працы франтавых канцэртных брыгад, выступала перад партызанамі Віцебшчыны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкер — адна з першых беларускіх оперных спявачак. Першая выканаўца партый у беларускіх нацыянальных операх — Аўгіння («У пушчах Палесся» А. В. Багатырова), Марыся («Міхась Падгорны» Я. К. Цікоцкага), Рагнеда Янаўна («Калючая ружа» Ю. У. Семянякі). Лепшыя партыі опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А. П. Барадзіна), Наташа («Русалка» А. С. Даргамыжскага), Марыя («Мазепа» П. І. Чайкоўскага), Аіда («Аіда» Джузэпэ Вердзі) і інш.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Рыгорам Прагіным, ад якога мела двух дзяцей, якія загінулі ў першы ж дзень бамбардзіроўкі Мінска нацыстамі[1].

Зноскі