Перайсці да зместу

Соф’я Юр’еўна Друкер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф'я Юр'еўна Друкер
Дата нараджэння 7 студзеня 1907(1907-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1984(1984-04-21) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Рыгор Паўлавіч Прагін[d]
Адукацыя
Прафесія оперная спявачка
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР

Соф’я Юр’еўна (Соня Гіршаўна) Дру́кер (7 студзеня 1907, Копысь, Горацкі павет, Магілёўская губерня — 21 красавіка 1984, Мінск) — беларуская спявачка (драматычнае сапрана). Народная артыстка Беларусі (1955).

Нарадзілася ў сям’і яўрэйскага скрыпача Гірша Друкера, была малодшай дачкой.

У 1930 годзе скончыла Беларускі музычны тэхнікум. У 19301932 гадах вучылася ў Беларускай студыі оперы і балета, у 1932—1936 — у Беларускай кансерваторыі па класе вакалу ў П. І. Ціханава. Удасканальвалася як артыстка оперы ў Беларускай студыі оперы і балета пад кіраўніцтвам А. П. Баначыч (1930—1933). Раней займалася ў В. А. Цвяткова. У 1933—1941 і 1944—1977 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У гады Другой сусветнай вайны спявала ў Саратаўскім тэатра оперы і балета, удзельнічала ў працы франтавых канцэртных брыгад, выступала перад партызанамі Віцебшчыны.

Друкер — адна з першых беларускіх оперных спявачак. Першая выканаўца партый у беларускіх нацыянальных операх — Аўгіння («У пушчах Палесся» А. В. Багатырова), Марыся («Міхась Падгорны» Я. К. Цікоцкага), Рагнеда Янаўна («Калючая ружа» Ю. У. Семянякі). Лепшыя партыі опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А. П. Барадзіна), Наташа («Русалка» А. С. Даргамыжскага), Марыя («Мазепа» П. І. Чайкоўскага), Аіда («Аіда» Джузэпэ Вердзі) і інш.

У шлюбе з Рыгорам Прагіным, ад якога мела двух дзяцей, якія загінулі ў першы ж дзень бамбардзіроўкі Мінска нацыстамі[1].

Зноскі

  • Дру́кер Соф’я Юр’еўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 286. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.