Юнацтва (стадыён, Мазыр)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Стадыён «Юнацтва», Мазыр)
Jump to navigation Jump to search
Юнацтва
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Coat of Arms of Mazyr, Belarus.svg Мазыр, вул. Я. Купалы, 26А
Пабудаваны 1992
Уладальнік мазырская СДЮШАР-1
Умяшчальнасць 5353 месцаў
Хатняя каманда «Славія-Мазыр»
Памеры поля 105×74 м
Пакрыццё натуральнае без падагрэва

«Юна́цтва» — футбольны стадыён у горадзе Мазыр (Беларусь). У цяперашні час выкарыстоўваецца для правядзення хатніх матчаў футбольнага клуба «Славія-Мазыр», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболу. Умяшчальнасць стадыёна складае 5 353 чалавек.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён мае адну адкрытую трыбуну, у якой размешчаны адміністрацыйны будынак з памяшканнямі для VIP-персон і журналістаў. Насупраць трыбуны знаходзіцца будынак з распранальнямі і памяшканнямі для суддзяў. У 2010 годзе на ім было ўсталявана электроннае табло, але з 2012 года яно не працуе, і лік абнаўляецца на механічным табло на ўзгорку каля будынка. Падагрэў і асвятленне поля адсутнічаюць, бегавыя дарожкі вакол поля заасфальтаваны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1979 годзе, тады гэта быў стадыён сярэдняй школы №3. Пазней стадыён выйшаў на больш сур'ёзны ўзровень, на ім стаў гуляць прафесійны футбольны клуб — МПКЦ (зараз «Славія»). У маі 1996 года пачаўся першы этап рэканструкцыі стадыёна: быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, заасфальтаваны бегавыя дарожкі, пашырана поле, а таксама з'явіліся першыя, тады яшчэ драўляныя, трыбуны. Пазней, у 1997—1998 гадах, на трыбунах былі ўсталяваны пластыкавыя сядзенні, а таксама быў пабудаваны адмысловы будынак з распранальнямі і памяшканнямі для суддзяў.

3 лістапада 1995 года за матчам мазырскага МПКЦ супраць мінскага «Дынама» на стадыёне «Юнацтва» назірала 19 500 чалавек. Гэтая лічба па сёняшні дзень застаецца рэкорднай наведавальнасцю матчу чэмпіянату Беларусі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]