Юнацтва (стадыён, Мазыр)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Юнацтва»
Месцазнаходжанне Мазыр, вул. Я.Купалы, 26а
Адкрыты 1991
Рэканструяваны 1996—1998
Хатняя каманда «Славія-Мазыр»
Умяшчальнасць 5 133[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Стадыён «Юнацтва»[2]

«Юнацтва» — футбольны стадыён у Мазыры, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Славія-Мазыр», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 5 133 месцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1979 годзе, тады гэта быў стадыён сярэдняй школы №3. Пазней спартыўная арэна выйшла на больш сур’ёзны ўзровень, на ёй стаў гуляць прафесійны футбольны клуб — МПКЦ (сучасная назва «Славія-Мазыр»).

З 1992 года стадыён «Юнацтва» стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У маі 1996 пачаўся першы этап рэканструкцыі спартыўнай арэны: быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, заасфальтаваныя бегавыя дарожкі, пашырана поле, а таксама з’явіліся першыя, тады яшчэ драўляныя, трыбуны. Другі этап рэканструкцыі стадыёна праходзіў у 1997—1998 гадах. На трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, быў узведзены адмысловы будынак з распранальнямі для футбалістаў і памяшканнем для суддзяў.

У цяперашні час стадыён мае адну адкрытую трыбуну, у якой размешчаны адміністрацыйны будынак з памяшканнямі для VIP-персон і журналістаў. Насупраць трыбуны знаходзіцца будынак з распранальнямі для футбалістаў і памяшканнем для суддзяў. У 2010 годзе на ім было ўсталявана электроннае табло. Газон на стадыёне натуральны, памеры поля 105×68 метраў. Падагрэў і асвятленне поля адсутнічаюць.

3 лістапада 1995 года за матчам мазырскага МПКЦ супраць мінскага «Дынама» на стадыёне «Юнацтва» назірала 19 500 гледачоў. Гэтая лічба па сёняшні дзень застаецца рэкорднай наведавальнасцю матчу чэмпіянату Беларусі па футболе.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]