Барсукі (Ільянскі сельсавет)
Вёска
Барсукі
|
Барсукі́[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 105 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1794 годзе вёска ў маёнтку Вязынь віленскіх манашак-бенедыкцінак[2].
У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, таксама маёнтак уласнасці генерал-маёра Горыча. У 1845 годзе ў складзе маёнтка Малінаўшчына В. Чартовіча. У 1897 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета[2].
У пачатку XX стагоддзя былі вёска і засценак Барсукі (Барсучына)[2].
Найноўшая гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Хаценчыцкай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі, а таксама пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ). 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Вязынь[4].
У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі[2].
З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёне Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай вобласці[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — вёска, 17 двароў, 109 жыхароў; маёнтак, 3 двары, 15 жыхароў[2]
- 1897 год — 7 двароў, 59 жыхароў[2]
- 1921 год — 64 жыхары, 12 двароў[5]
- 1931 год — 78 жыхароў, 14 двароў[6]
- 1960 год — 73 жыхары[2]
- 1988 год — 8 двароў, 26 жыхароў[2]
- 2008 год — 6 гаспадарак, 13 жыхароў[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г д е ё ж з і ГВБ 2010, с. 579.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 92.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 61
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барсукі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — С. 579. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх