Шчарачыха
Вёска
Шчарачыха
|
Шчарачы́ха[1] (трансліт.: Ščaračycha, руск.: Щарочиха) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 97 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.
З 1921 года ў складзе Польшчы. Вёска ў Хаценчыцкай гміне Вілейскага павета Навагрудскага, з 1925 г. Віленскага ваяводстваў.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Навагуцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 5 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. З 21 студзеня 1969 г. ў Ільянскім сельсавеце. Землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 420 жыхароў.
- 1921 год — 71 жыхар, 10 двароў[2].
- 1931 год — 67 жыхароў, 11 двароў[3].
- 1960 год — 54 жыхары.
- 1988 год — 26 жыхароў, 14 двароў.
- 2008 год — 9 жыхароў, 6 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх