Перайсці да зместу

Юнцавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Юнцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 57 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222442
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827149
Юнцавічы на карце Беларусі ±
Юнцавічы (Беларусь)
Юнцавічы
Юнцавічы (Мінская вобласць)
Юнцавічы

Ю́нцавічы[1] (трансліт.: Juncavičy, руск.: Юнцевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад горада Вілейка, 147 км ад Мінска, на аўтадарозе Альковічы—Хадасы.

У 1744 г. сяло ў Вілейскім старостве Віленскага ваяводства ВКЛ.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска і маёнтак Кунцэвічы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Аляксандры Гарайн. У 1830—60-я гг. ўласнасць Бароўскіх, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 г. вёска (17 двароў, 214 жыхароў), маёнтак (41 жыхар), млын (7 жыхароў) у Крайскай воласці Вілейскага павета. У 1908 г. ў складзе Старынскай сельскай грамады, 184 дзесяцін надзелаў зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Ілья, Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Альковіцкім сельсавеце. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. З 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёне, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці. 20.8. 1944 г. створаны калгас «1 Мая», затым у складзе саўгаса «Стайкі». Працавалі пачатковая школа, бібліятэка, магазін.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[3].

  • 1800 год — 86 жыхароў, 15 двароў.
  • 1908 год — 166 жыхароў, 11 двароў.
  • 1921 год — 214 жыхароў, 37 двароў[4].
  • 1931 год — 269 жыхароў, 52 двары[5].
  • 1988 год — 168 жыхароў, 81 гаспадарка.
  • 2008 год — 98 жыхароў, 49 гаспадарак.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сядзіба Бароўскіх

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58