Капусціна (Ільянскі сельсавет)
Вёска
Капусціна
|
Капу́сціна[1] (трансліт.: Kapuscina, руск.: Капустино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, 72 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1842 г. вёска ў Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Скабярэц, уласнасць П. Сутовіча. У 1873 г. ў Залеснай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці таго ж павета, уласнасць Ліпскага, 34 рэвізскія душы. У 1894 г. адкрыта школа граматы; у 1908 г. 101 дзесяціна надзелаў.
З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Ільянскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Ільянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.
26.6.1949 г. створаны калгас «Чырвоная зорка», пасля вёска ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Працавала бібліятэка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 110 жыхароў, 13 двароў.
- 1908 год — 158 жыхароў, 22 двары.
- 1923 год — 123 жыхары, 21 двор.
- 1938 год — 141 жыхар, 23 двары.
- 1960 год — 117 жыхароў.
- 1988 год — 69 жыхароў, 30 двароў.
- 2008 год — 21 жыхар, 10 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх