Кампала
Горад
Кампала
Kampala
| ||||||||||||||||||||
Кампала(англ.: Kampala) — сталіца і найбуйнейшы горад Уганды. Адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай вобласці і аднайменнай акругі. Знаходзіцца каля паўночнага ўзбярэжжа возера Вікторыя. Насельніцтва складае 1 420 200 чалавек (2008). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1890 годзе англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала - антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася старажытная сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандлёвы цэнтр. З 1906 года мела гарадскі, з 1949 года муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
Харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, метала- і дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, аўтарэмонтныя майстэрні.
Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт Макерэрэ. Музей Уганды (унікальная калекцыя афрыканскіх музычных інструментаў). Цэнтр археалагічных даследванняў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.