Станіслаў Васілевіч Зась

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Зась)
Станіслаў Зась
Сцяг Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі
4 лістапада 2015 — 31 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Мяжуеў
Пераемнік Андрэй Раўкоў
Сцяг Генеральны сакратар АДКБ
1 студзеня 2020 — 1 студзеня 2023
Папярэднік Валерый Семярыкоў
Пераемнік Імангалі Тасмагамбетаў

Нараджэнне 18 жніўня 1964(1964-08-18) (59 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d]
Дзейнасць палкаводзец
Ваенная служба
Гады службы з 1985
Прыналежнасць  СССР
 Беларусь
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станісла́ў Васі́левіч Зась (нар. 1964 у Чарнігаўскай вобласці, УССР) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (2015—2019), кандыдат ваенных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 з адзнакай і залатым медалём скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

29 жніўня 2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі[2].

З 1 ліпеня 2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі[3].

З 4 лістапада 2015 да 31 снежня 2019 года працаваў дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі.

У лістападзе 2019 г. на саміце лідараў дзяржаў-членаў АДКБ было прянта рашэнне, што з 1 студзеня 2020 г. прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, будзе выконваць абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі[4].

З 1 студзеня 2020 года Рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прызначаны на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі тэрмінам на тры гады[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]