Ступа (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ступа, архітэктура)

Сту́па[1] (ад санскрыт स्तूप узвышша), або дагоба (санскрыт दातु-गर्भ месца рэліквій) — будысцкае культавае збудаванне ў выглядзе купалу для захавання рэліквій.

Згодна рэлігійнай традыцыі, першыя ступы былі ўзведзены над прахам, пахавальнай урнай і вуглямі з пахавальнага вогнішча Буды пасля яго смерці. На працягу стагоддзяў у розных краінах з’явіліся розныя найменні і традыцыі будавання ступ, аднак усе яны робяцца замкнёнымі, полымі знутры, але з разнастайнымі архітэктурнымі элементамі (фундаментам, ступенямі, падстрэшкамі, громаадводам, парэнчамі і г. д.) са знешняга боку.

Ступы звычайна падзяляюцца на:

  • Пахавальныя (з рэшткамі Буды або яго знакамітых паслядоўнікаў)
  • Памятныя (у гонар пэўных падзей з жыцця Буды)
  • Рэчавыя (са свяшчэннымі рэчамі і тэкстамі)
  • Сімвалічныя (як сімвалы пэўных пастулатаў будысцкай тэалогіі)
  • Запаветныя (у гонар рэлігійных запаветаў)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]