Шыіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сухавіцкі сельсавет)
Шыіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шыічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 765
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Шы́іцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Шыічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сухавіцкі сельсавет складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сухавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шыічы. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны ў Шыіцкі сельсавет[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 765 чалавек[2], з іх 90,1 % — беларусы, 3,8 % — украінцы, 3,4 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 451 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.