Бабр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бабр — састарэлая назва усурыйскага тыгра. Як геральдычны знак бабр выкарыстоўваецца ў гербах Іркуцка і Іркуцкай вобласці.

Бабр на гербе Іркуцка 1790 г
Бабр на сучасным гербе Іркуцка

Іркуцкі бабр[правіць | правіць зыходнік]

Пры апісанні герба Іркуцка у 1878 годзе была дапушчаная памылка, і бабр ператварыўся ў бабра (руск. бобр). Памылка ў апісанні герба была выпраўленая толькі ў 1997 годзе. Аднак і па гэты дзень бабр у афіцыйным гербе Іркуцка уяўляе сабой чорнага звера па выглядзе які нагадвае куніцу з чырвонымі вачамі, а зусім не тыгра.

У цяперашні час бабр часта выкарыстоўваецца як знак прыналежнасці Іркуцку. Іркуцкія фірмы выкарыстоўваюць «бабр» як частку свайго назову, як і мноства іркуцкіх сайтаў; некаторыя удзельнікі носяць нік «бабр». Неафіцыйныя бабры часцяком адлюстроўваюцца ў выглядзе ўсурыйскага тыгра — як на гістарычным гербе Іркуцка ўзору да 1880 г .

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка, издание 1863-66 гг.
  • Ефремова Т. Ф. Новый словарь русского языка. — М.: «Русский язык», 2000

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]