Сцяг Катара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Катара

Сцяг Катара складаецца з вертыкальнай белай паласы на левым боку і карычневай паласы справа. Абодва палі падзеленыя дзевяццю трыкутнікамі, якія ўтвараюць зігзаг. Чырвона-карычневы колер увасабляе ўздзеянне сонца на пігменты чалавека.

Сцяг існуе з 1949 года. Да гэтага сцяг быў чырвона-белым, але чырвоныя фарбавальнікі, якія выкарыстоўвалі, ад моцнага сонца часта ператвараліся ў чырвона-карычневыя, і ў выніку афіцыйны сцяг быў прыстасаваны да гэтага. Сцяг выкарыстоўваецца ў прапорцыях 11:28 і з'яўляецца самым доўгім і вузкім з усіх сцягоў незалежных дзяржаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]