Сцяг Амана
Выгляд
| Сцяг Султаната Аман | |
|---|---|
|
|
|
| Зацверджаны | 17 снежня 1970[1] |
| Прапорцыя |
|
|
Штандар султана Амана |
|
Нацыянальны сцяг Амана складаецца з трох гарызантальных палос (белая, чырвоная і зялёная) і чырвонай вертыкальнай паласы ў левай частцы сцяга. У верхнім левым куце сцяга змешчаная нацыянальная эмблема Амана - дзве перакрыжаваныя шаблі, увянчаныя рытуальным кінжалам. Белы колер сімвалізуе мір і росквіт, зялёны - Зялёныя горы (аль-Джыбаль-аль-Хадрах) і багацце, а чырвоны - барацьбу з замежнымі захопнікамі. Чырвоны колер з'яўляўся колерам дзяржаўнага сцяга да 1970 года, у перыяд, калі краіна звалася Султанат Маската.