Сцяг Афганістана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афганістан
Зацверджаны 16 жніўня 2021
Прапорцыя 2:3

Сцяг Афганістана ўяўляе сабой белае палатно ў прапорцыі 2:3 з выявай шахады. Сцяг быў прыняты 15 жніўня 2021 года пасля ўстанаўлення Талібанам кантролю над Афганістанам. Раней, у 1997—2001 гадах, гэты сцяг ужо выкарыстоўваўся талібамі як дзяржаўны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Частыя палітычныя змены прывялі да таго, што Афганістан атрымаўшы незалежнасць у 1919 годзе некалькі разоў мяняў дзяржаўны сцяг.

Сцяг з 1992 года быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамет Яго прарок». Гэты сцяг не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Пасля звяржэння талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сцяг.

Сімвалізм[правіць | правіць зыходнік]

2004—2021[правіць | правіць зыходнік]

Чорны колер сімвалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасць, чырвоны — колер караля і сімвал змагання за свабоду, а зялёны сімвалізуе удачу.

Цэнтральным элементам герба з’яўляецца мячэць. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.

Гістарычныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Гады Сцяг Прапорцыі Урад Заўвагі
18801901 невядома Эмірат Афганістан
19011919 3:5 Эмірат Афганістан
19191928 2:3 Эмірат/Каралеўства Афганістан
1928 невядома Каралеўства Афганістан
19281929 2:3 Каралеўства Афганістан
1929 невядома Каралеўства Афганістан
19291930 2:3 Каралеўства Афганістан
19301973 2:3 Каралеўства Афганістан
19731974 2:3 Рэспубліка Афганістан
19741978 2:3 Рэспубліка Афганістан
1978 2:3 Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19781980 1:2 Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19801987 1:2 Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19871992 1:2 Рэспубліка Афганістан
19921996 1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
19961997 невядома Ісламскі эмірат Афганістан
19972001, з 2021 2:3 Ісламскі эмірат Афганістан
2001 1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
20022004 1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
20042013 1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
20132021 1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]