Сцяг Бахрэйна
| Сцяг Каралеўствы Бахрэйна | |
|---|---|
|
|
|
| Зацверджаны | 17 лютага 2002 |
| Прапорцыя |
|
|
Каралеўскі штандар |
|
Сцяг Бахрэйна — афіцыйны сімвал дзяржавы Бахрэйн. Цяпер дзеючы сцяг зацверджаны 17 лютага 2002 года.
Сцяг уяўляе сабой палатно чырвонага колеру з белай вертыкальнай паласой ля дрэўка, з правага боку абмежаванай зігзагам. Прапорцыя 3:5.
Першапачаткова сцяг Бахрэйна быў чырвоны, як напамін пра колеры мусульманскай секты Харыджытаў. У 1820 годзе, калі было дасягнута пагадненне з Вялікабрытаніяй, на сцягу з'явілася белая вертыкальная паласа каля дрэўка, якая сімвалізуе перамір'е. У 1933 годзе, для таго, каб сцяг можна было адрозніць ад падобных на яго сцягоў рэгіёна, уводзіцца белая паласа, абмежаваная зігзагам. На сушы выкарыстоўваецца як дзяржаўны, грамадзянскі і ваенны сцяг, на моры — як грамадзянскі і ваенны сцяг.
З 2002 года сцяг стаў адлюстроўвацца з пяццю белымі трохвугольнікамі, якія сімвалізуюць пяць слупоў ісламу.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычныя сцягі Бахрэйна
- да 1820 года
- 1820—1932