Сцяг Ізраіля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізраіль
Зацверджаны 28 кастрычніка 1948
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 8:11

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг ВМС Ізраіля

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг узброеных сіл Ізраіля

Сцяг Ізраіля (іўр. דגל מדינת ישראל - Дэгель Медынат Ісраэль, араб. علم إسرائيل) — адзін з дзяржаўных сімвалаў Дзяржавы Ізраіль, на заканадаўчым узроўні быў прыняты 28 кастрычніка 1948 г., праз пяць месяцаў пасля абвяшчэння незалежнасці дзяржавы.

Сцяг уяўляе сабой белае прамавугольнае палотнішча з двума гарызантальнымі сінімі палосамі па баках і зоркай Давіда ў цэнтры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг быў распрацаваны для сіянісцкага руху ў 1891 годзе. Палотнішча сцяга нагадвае таліт (іўр. טַלִּית) - белую з сінімі палосамі яўрэйскую малельную накідку. Гексаграмма у цэнтры - Маген Давід, вядомая як «Шчыт Давіда», або «зорка Давіда». Асновы трохвугольнікаў, якія ўтварае Маген Давід, з'яўляюцца паралельнымі гарызантальным палосам на сцягу. Чаргуемыя гарызантальныя палосы, якія ўтвараюць сцяг, суадносяцца паміж сабой па шырыні як 3:5:16:5:3.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]