Перайсці да зместу

Сцяг Масквы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Масквы
Расія
Зацверджаны 1 лютага 1995
Прапорцыя 2:3

29 верасня 1994

Сцяг Масквы з’яўляецца сімвалам Масквы. Прыняты 1 лютага 1995 года.

Сцяг Масквы ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з адносінамі шырыні да даўжыні 2:3, цёмна-чырвонага колеру, з двухбаковым малюнкам у цэнтры сцяга асноўнага элемента герба горада Масквы — разгорнутага ад дрэўка Святога Георгія Пераможцы. Габарытная шырыня малюнка асноўнага элемента герба на сцягу горада Масквы павінна складаць 2/5 часткі даўжыні палатна сцяга.