Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Крывіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Крывічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Марачы, сельсавет перайменаваны ў Марачынскі[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мастоўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Ваўкавыскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Мастоўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Зэльвенскага раёна. 19 снежня 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзярэчынскага сельсавета[2].
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Марачынскі (да 1961 года Крывіцкі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках
Марачынскі (да 1961 года Крывіцкі) сельсавет у Зэльвенскім раёне (1940—1962)
Зэльвенскі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1966 года