Перайсці да зместу

Сяргей Аляксеевіч Каровін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксеевіч Каровін
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 жніўня 1858(1858-08-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1908(1908-10-26)[1][2] (50 гадоў) ці 13 (26) кастрычніка 1908[4] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці ілюстратар, мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Аляксеевіч Каровін (руск.: Серге́й Алексе́евич Коро́вин, 1858 — 1908) — рускі жывапісец. Брат К. А. Каровіна.

Аўтапартрэт

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1876-86) у В. Р. Пярова і І. М. Пранішнікава, выкладаў там жа ў 1888—1907 гадах. Член Саюза рускіх мастакоў. Працягваў традыцыі мастацтва перасоўнікаў («Перад пакараннем», 1884, Масква). У 2-й палове 1890-х гг. у жанрах Каровіна з'яўляюцца лірызм, цікавасць да пейзажу, а дбайнасць распрацоўкі асобных дэталяў у ранніх карцінах змяняе шырокая, эцюдныя манера пісьма («Да Троіцы», 1902, Траццякоўская галерэя). З ілюстрацый Каровіна вылучаюцца экспрэсіяй і трагізмам малюнкі да аповесці Гогаля «Шынель» (паміж 1900-08, Траццякоўская галерэя і Рускі музей).

Зноскі

  1. а б Sergei Alexeevich Korovin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б Коровин Сергей Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Коровин Сергей Алексеевич // Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.