Давід Давідавіч Бурлюк
Давід Давідавіч Бурлюк | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1967[2][3][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, мастак, ілюстратар, публіцыст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Кірунак | Рускі футурызм[d] |
Жанр | футурызм |
Мова твораў | руская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Давід Давідавіч Бурлюк (9 (21) ліпеня 1882, сядзіба Сяміротаўшчына Харкаўскай губерні — 15 студзеня 1967, Хэмптан-Бейз, востраў Лонг-Айленд, штат Нью-Ёрк, ЗША) — расійскі паэт, мастак, адзін з заснавальнікаў расійскага футурызму.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і агранома, вучыўся ў Казанскім і Адэскім мастацкіх вучылічшах. У другу дэбютаваў у 1899. У 1907—1908 Бурлюк сыйшоўся з левымі мастакамі і ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1911—1914 займаўся разам з У. У. Маякоўскім у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і архітэктуры. Удзельнік футурыстычных зборнікаў «Садок суддзяў», «Аплявуха грамадскаму густу» і інш.
У Першую сусветную вайну Бурлюк не падлягаў прызыву, бо ў яго не было левага вока. Жыл у Маскве, выдаваў вершы, супрацоўнічаў у газетах, пісаў карціны. У 1918—1920 гастраляваў разам з В. Каменскиім і У. Маякоўскім па Урале, Сібіры, Далёкаму Усходу. У 1920 эміграваў у Японію, дзе пражыў два года, вывучаючы культуру Усходу і займаючыся жывапісам.
У 1922 пасяліўся ў ЗША. У Нью-Ёрку Бурлюк развіў актыўнасць у прасавецкі арыентаваных групах і, напісаўшы паэму да 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, імкнуўся, у прыватнасці, набыць прызнанне ў якасці «бацькі рускага футурызму». Свае зборнікі, брашуры, часопісы Бурлюк выдаваў разам з жонкай Марыяй Нічыпараўнай Бурлюк і праз сяброў распаўсюджваў гэтыя выданні пераважна ў межах СССР.
З 1930 на працягу дзесяцігоддзяў Бурлюк сам выдаваў часопіс «Color and Rhyme» («Колер і рыфма»), часткай на англійскай, часткай на рускай мовах, аб’ёмам ад 4 да 100 старонак, са сваімі маляўнічымі працамі, вершамі, рэцэнзіямі, рэпрадукцыямі футурысцкіх твораў і т. п. У 1956 і ў 1965 гадах наведаў СССР. Нягледзячы на шматразовыя прапановы да выдання ў СССР сваіх твораў, яму не атрымалася надрукаваць ні радка.
Памёр 15 студзеня 1967 года ў г. Хэмптан-Бейз, штат Нью-Ёрк. Яго цела было крэміранава паводле завяшчання і прах развеяны сваякамі над водамі Атлантыкі з борта парома. Першую манаграфію пра Бурлюка напісаў Майкл Голд.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
- Фатаграфіі
- Творы
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119298023 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ David Davidovich Burliuk
- ↑ David Burliuk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бурлюк Давід вершы ў Анталогіі рускай паэзіі
- Успаміны сучасніка В. А. Разумнага пра Д. Д. Бурлюка Архівавана 4 лютага 2009.
- Давід Бурлюк на сайце «Свет Марыны Цвятаевай» Архівавана 14 жніўня 2007.
- «Амерыканскія» вершы Архівавана 17 мая 2009. на сайце «Гилея»(недаступная спасылка)
- Успаміны Давіда Бурлюка пра Веліміра Хлебнікава