Вардгес Акопавіч Сурэнянц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вардгес Акопавіч Сурэнянц
Фатаграфія
Дата нараджэння: 27 лютага (10 сакавіка) 1860
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 красавіка 1921(1921-04-06) (61 год)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мовазнавец, мастак, ілюстратар, дзеяч мастацтваў, перакладчык
Жанр: партрэт
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Вардгес Акопавіч Сурэнянц (27 лютага (10.03) 1860, Ахалцыхэ, — 6 красавіка 1921, Ялта) — армянскі маляр, графікк[1], тэатральны мастак і тэарэтык мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1860 г. у Ахалцыхэ ў сям'і святара — настаўнікі гісторыі рэлігіі. У 1868 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Сімферопаль. У 1872 годзе яго бацькі прызначаюць прасвітарам Маскоўскай Армянскай епархіі і сям'я пераязджае ў Маскву.

Навука[правіць | правіць зыходнік]

Vardges Surenyants.png

У 18701875 гг. вучыўся ў гімназіі Маскоўскага Лазараўскага інстытута, у 1875—1878 гг. у аддзяленні архітэктуры Маскоўскага вучылішча малярства, разьбярства і дойлідства. У 1879-ым едзе наведаць брата ў Мюнхен і паступае там на архітэктурны факультэт Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, у 18801885 гадах[1] вучыцца і сканчае факультэт малярства той жа Акадэміі ў Фрыца Каўльбаха, магчыма таксама ў Ота Зейца[2].

Далейшая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1881 года падарожнічае па Італіі: Рым, Фларэнцыя, Мілан, Венецыя. У Венецыі мастак наведаў армянскі манаскі ордэн Мхітарыстаў на востраве Св. Лазара; вывучыў мастацтва армянскага сярэднявечнага кніжнага малярства, стварыў партрэты А. Багратуні, М. Чамчяна, Е. Товмачяна. У выніку вандравання нарадзіўся яго першы тэарэтычны артыкул пра армянскую архітэктуру, апублікаваная ў часопісе «Мегу Аястані» («Пчала Арменіі») у 1883 годзе. У 1885—1887 гг. у складзе экспедыцыі В. А. Жукоўскага Сурэнянц падарожнічае па Ірану, дзе ім былі напісаны шмат эцюдаў і кампазіцый. У 18901891 гг. выкладаў майстэрства і агульную гісторыю мастацтва ў Эчміядзінскай семінарыі Геваргян, дзе капіюе фрэскі Эчміядзінскага кафедральнага сабора і армянскую мініяцюру. У 1892 годзе наведаў Ані, Севан і інш. месцы, азнаёміўся з гістарычнымі помнікамі, вывучаў армянскія рукапісы ў Эчміядзінскім кнігасховішчы.

З 1892 года Сурэнянц браў удзел у мастацкім жыцці Масквы і Санкт-Пецярбурга. Быў адным з арганізатараў 1-га сходу расійскіх мастакоў 1894 года[2], разам з К. Каровіным і інш. ілюстраваў некаторыя пано («Далёкі Усход») залы сходу. Прымаў актыўны ўдзел у 2-ім сходзе ў 1909 годзе. З 1892 года браў удзел у выставах мастацкіх арганізацыі ім. Леанарда ды Вінчы, Куінджы, мастакоў гістарычнага малярства[3]. У 1894 годзе карцінай «Пакінутая» браў удзел у 22-й выставе Перасоўнікаў[1][3]. У 18971898-гг. падарожнічаў ва Францыі, Іспаніі, стварыў мноства эцюдаў. У 1901 годзе ў Баку была арганізавана яго першая і адзіная пры жыцці персанальная выстаўка. У 1916 годзе супольна з Е. Тадэвасянам, М. Сар'янам, Ф. Тэрлемезянам і інш. у Тыфлісе арганізаваў Саюз армянскіх мастакоў[3]. У 1917 годзе ён пераязджае ў Ялту, дзе піша эскізы армянскіх цэркваў.

З 1910 года член арганізацыі Перасоўнікаў[1].

Памёр 6 красавіка 1921 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 [{{{спасылка}}} Суреньянц Вардгес] — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  2. 2,0 2,1 Армянская советская энциклопедия — Т. 11. — С. 205.
  3. 3,0 3,1 3,2 Армянская советская энциклопедия — Т. 11. — С. 206.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]