Сіман Залманавіч Рагінскі
Сіман Залманавіч Рагінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (25) сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1970[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | член-карэспандэнт АН СССР[d] (1939) |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сіман Залманавіч Рагі́нскі[2] (25 сакавіка 1900 — 5 лютага 1970) — савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мястэчку Парычы (сучасны гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1917 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Екацярынаславе, паступіў вучыцца ў Маскоўскі ўніверсітэт[3]. У 1918 годзе вярнуўся ў Екацярынаслаў[3] і ў 1922 годзе скончыў Екацярынаслаўскі ўніверсітэт. Выкладаў у Горным інстытуце ў Днепрапятроўску і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР[3]. З 1928 года С. З. Рагінскі у Ленінграде: дацэнт, з 1930[2] года прафесар Ленінградскага політэхнічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута хімічнай фізікі Акадэміі навук СССР. З 1941 года працаваў у Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук СССР, з 1961 года — у Інстытуце хімічнай фізікі, дзе ў 1961—1970 гадах загадваў лабараторыяй. Адначасова ў 1943—1952 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар шэрагу навуковых прац па гетэрагенным каталізе, радыяхіміі, храматаграфіі і інш. Устанавіў сувязь паміж каталітычнымі і паўправадніковымі ўласцівасцямі цвёрдых цел. Прапанаваў тэорыю мадыфікавання каталізатараў. Адным з першых выкарыстаў электронную мікраскапію[3] пры вывучэнні паверхні катадізатараў і прапанаваў мікрахімічную тэорыю актыўнасці іх паверхні.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949).
- Сталінскія прэміі 1941 і 1945 гадоў.
- Медалі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гарадскім пасёлку Парычы ў гонар вучонага названа адна з вуліц. [4]
Зноскі
- ↑ а б Рогинский Симон Залманович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ а б в г Крылов О. В. 100 лет со дня рождения члена-корреспондента академии наук СССР Симона Залмановича Рогинского // Федеральный исследовательский центр «Институт катализа СО РАН» (руск.)
- ↑ Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. Дапаможнік для настаўнікаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — С. 76. — ISBN 985-02-0164-9
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рагінскі Сіман Залманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 200. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Рогинский Симон Залманович // Архивы Российской академии наук (руск.)
- Крылов О. В. 100 лет со дня рождения члена-корреспондента академии наук СССР Симона Залмановича Рогинского // Федеральный исследовательский центр «Институт катализа СО РАН» (руск.)
- Артыкул «Рогинский Симон» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі (руск.)
- Рогинский Симон Залманович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Борис Горобец С. З. Рогинский ― ответственный исполнитель Атомного проекта по физической химии радионуклидов // Заметки по еврейской истории (руск.)
- Романовский Б. В. Развитие теоретических представлений в гетерогенном катализе (1950-е годы) // Химия, №7/2005 (руск.)
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Парычах
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выкладчыкі Дніпроўскай палітэхнікі
- Выкладчыкі СПбДПУ
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікахімікі СССР
- Фізікі XX стагоддзя
- Хімікі XX стагоддзя
- Удзельнікі савецкага атамнага праекта