Сіняк звычайны
Сіняк звычайны | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Echium vulgare | |||||||||||||||||||||
|
Сіняк звычайны[3], таксама Сіняквет звычайны[4] (Echium vulgare) — двухгадовая травяністая расліна з роду Сіняк (Echium) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Сіняквет звычайны, печаніца, асацец, кепек, сіні цвет[5][6][7].
Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]


Сіняквет звычайны — двухгадовая расліна (манакарпік), пакрытая калючымі шчацінкамі з прымешкай дробных бялёса-шэрых варсінак[8] на круглым прямостаячым, звычайна простым сцябле, якое дасягае вышыні 35-100 см[9].
Лісце лінейна-ланцетнае, завостраная, да 13 см даўжынёй і 1,5 см шырынёй, з адной добра прыкметнай сярэдняй жылкай, сядзячыя, толькі самыя ніжнія (адміраюць падчас квіцення) звужаныя пры аснаванні ў кароткі хвосцік[9].
Кветкі сядзячыя, размешчаны на кароткіх бакавых галінках, якія ўтвараюць па сцябле вузкамяцельчатае суквецце. Чашачка пяціраздельная, вяночак сіні, да распускання чырванаваты, 10-15 мм даўжынёй, з тупымі лопасцямі; трубка вяночка не выдаецца з чашачкі. Песцік двухраздельны. Квітнее летам[9].
Плод з чатырох арэшкаў. Арэшкі бураватыя, тупабугорчатыя[9].
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Расце на большай частцы Еўропы, у Крыму, у Заходняй Сібіры і на захадзе Цэнтральнай Азіі. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі[9].
Расце па сухіх схілах, па ярах ў пустках ў лясной і стэпавай зонах. Расце як пустазелле на выганах, у пасевах, каля жылля і дарог, часам разводзіцца каля пчальнікоў як меданос.
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Усе часткі расліны атрутныя, бо ўтрымліваюць цынагласін — яд, падобны курарэ, а таксама консалідзін, які таксама з’яўляецца моцным нервовым ядам. У лісці і сцеблах выяўленыя сапаніны, халін і вітамін C[9].
Гаспадарчае значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Квітнеючы сіняквет — вельмі каштоўны меданос[9], з 1 гектара пчолы здабываюць 300—400 кг мёда (на Паўночным Каўказе пры спрыяльных умовах надвор’я да 1000 кг[10]). Бескаляровы і празрысты нектар сіняквета пазбаўлены паху[10]. Мёд — густы і павольна крышталізуецца, адносіцца да першагатункавых мядоў, мае светла-бурштынавы колер, валодае прыемным пахам і вельмі добрымі смакавымі якасцямі.
Сіняквет звычайны хатнія жывёлы не ядуць, як корм для жывёлы не прымяняецца.
У насенні маецца да 28 % тлустага высыхаючага алею, які можна выкарыстаць у лакакрасачнай вытворчасці[9].
Выкарыстанне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]
Нягледзячы на атрутнасць, сіняквет звычайны шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У траўніках XIX стагоддзя згадваецца яго прымяненне ад падучай і ад укусу змей. Сіняквет звычайны знаходзіць прымяненне ў сучаснай народнай медыцыне Каўказа, Беларусі, раёнах Цэнтральнага чарназем’я, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Яго прымаюць унутр як заспакаяльны супрацьсутаргавы сродак пры эпілепсіі і як адхарквальнае пры бранхіце, кохліку і ларынгіце. Вонкава настой або адвар прымаюць у выглядзе кампрэсаў пры сустаўных болях і расцяжэнні сухажылляў, рэўматызме. Адвар каранёў ўжываюць як добры краваачысцяльны сродак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сіняк звычайны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.410
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ю. В. Никифоров. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992.
- ↑ а б в г д е ё ж Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ а б Абрикосов Х. Н. и др. Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 337. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пашына Г. В. Сіняк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 508.
- Ю. В. Никифоров. Алтайские травы-целители. Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992. (руск.)
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сіняк звычайны: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 10 кастрычніка 2009)
- Сіняк звычайны: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 10 кастрычніка 2009)