Святлана Міхайлаўна Басуматрава
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Святлана Міхайлаўна Басуматрава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 2016 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Святлана Міхайлаўна Басуматрава (22 лістапада 1946, Мазыр, Гомельская вобласць — 29 мая 2016, Бабруйск) — беларуская паэтэса.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 годзе сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліха Алтайскага краю, у 1962 годзе пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1966—1969 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўчотчыкам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1982 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар кніг паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988).
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 2 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Бабруйску
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Беларускамоўныя паэты