Перайсці да зместу

Тамаш Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаш Сапега
Ліс
Ліс
14-ы ваявода новагародскі
1643 — красавік 1646
Папярэднік Жыгімонт Караль Радзівіл
Пераемнік Юрый Храптовіч
6-ы ваявода вендэнскі
з 15 красавіка 1641
Папярэднік Іахім Тарноўскі[d]
Пераемнік Мікалай Корф[d]

Нараджэнне 1598[1][2][…]
Смерць не раней за 2 красавіка 1646 і не пазней за 8 красавіка 1646
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Мікалай Сапега[3]
Маці Раіна з Дарагастайскіх[d][3]
Жонка Сюзана з Храптовічаў[d][4][5]
Грамадзянства
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тамаш Сапега (1598[1][2][…]не раней за 2 красавіка 1646 і не пазней за 8 красавіка 1646, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода вендэнскі (1641—1643) і новагародскі (з 1643).

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Мікалая Багданавіча Сапегі і Раіны з Дарагастайскіх. Меў брата Казіміра Мікалая.

У 1617 годзе навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 1619—1621 — у Кракаўскім універсітэце. У 1621—1625 гадах працягваў адукацыю за мяжой — у Інгальштаце (1621), Падуі (1622), Балонні (1623) і Лёвене (1625).

Па вяртанні на радзіму быў пры двары караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, дзе ў 1632 годзе страціў руку ў паядынку з Юрыем Зяновічам. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай на чале ўласнай гусарскай харугвы.

У 1640 годзе абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбунала. У красавіку 1641 годзе атрымаў урад ваяводы вендэнскага, а на мяжы 1642 і 1643 — ваяводы новагародскага. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі.

Пахаваны ў касцёле францысканцаў у Гальшанах[6].

Да 1638 года ажаніўся з Сюзанай Храптовіч, дачкой Юрыя Храптовіча. Нашчадкаў не пакінуў нашчадкаў[7].

У 1639 годзе Тамаш Сапега запісаў жонцы 30 000 злотых вена, у 1640 годзе падарыў рухомыя рэчы і 20 000 злотых на маёнтках Мінтаўшчына, Дубна і Круглае. У адказ, як падзяку, Сюзана ў 1640 годзе вярнула мужу рухомыя рэчы і грошы. Аднак неўзабаве паміж сужэнцамі ўзніклі праблемы. Юрый Храптовіч выступіў у абарону дачкі, калі даведаўся, што Тамаш Сапега прымушае яе падпісваць пазыковыя дакументы, а атрыманыя грошы растрачвае. У 1645 годзе Юрый Храптовіч падаў скаргу на Сапегу ў лідскі гродскі суд.[7]

У тэстаменце Тамаш Сапега пацвердзіў жонцы дарчы запіс, а таксама адзначыў, што яна не павінна плаціць па яго пазыковых запісах. У 1646 годзе запісаў жонцы 50 000 злотых на маёнтках Вака, Петухова і на корчмах. Уся маёмасць бяздетнага Тамаша Сапегі пераходзіла да яго брата — падкаморага вялікага літоўскага Казіміра Леана Сапегі[удакладніць: камент.].[7]

Пасля смерці Тамаша Сапегі, Сюзана вымушана была апраўдвацца на судзе. Яна прысягнула, што не брала грошы ў Гуйскага ў 1646 годзе і не запісвала фундацый францысканскаму касцёлу ў Гальшанах у 1647 годзе. Галоўны Трыбунал ВКЛ вызваліў яе ў 1647 годзе ад выплаты даўгоў.[7]

У 1650 годзе ў сувязі з вялікім пазыкамі Тамаша Сапегі зроблена ацэнка нерухомых і рухомых рэчаў у Гальшанах.[7]

  1. а б Tomasz Sapieha // NUKAT — 2002.
  2. а б Tomasz Sapieha na Holszanach // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 95. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 214. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
  6. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 195.
  7. а б в г д Сліж Н. Маёнтак Гайцюнішкі і яго ўладальнікі // Arche. 2015. № 12 (145). Срэбны век. — С. 255—300