Прычыны Першай сусветнай вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абвяшчэнне Першай сусветнай вайны. «Мы, Вільгельм, ласкай Божай, імператар Германіі, кароль Прусіі...»
Ваенныя блокі ў Еўропе да 1915 году

Пытанне аб прычынах Першай сусветнай вайны з'яўляецца адным з самых абмяркоўваемых у сусветнай гістарыяграфіі з моманту пачатку вайны ў ліпені 1914 года.

Непасрэднай падставай пачатку ваенных дзеянняў прынята лічыць Сараеўскае забойства эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім нацыяналістам Гаўрылам Прынцыпам. З іншага боку, гэтак жа агульнапрызнанае, што забойства было толькі бліжэйшай нагодай, «штуршком» да вайны, у той час як да яе спакваля вялі шматлікія скрытыя фактары, цэнтральнымі з якіх з'яўлялася жаданне Германскай імперыі панаваць у свеце і канкуруючыя нацыянальныя інтарэсы найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў.