Сцяфан (Нешчарэт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архіепіскап Сцяфан
Архіепіскап Сцяфан
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі
Абранне 7 чэрвеня 2012
Царква Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы

Адукацыя
Імя пры нараджэнні Анатоль Уладзіміравіч Нешчарэт
Нараджэнне 3 студзеня 1966(1966-01-03) (54 гады)

Узнагароды
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені

Архіепіскап Сцяфан (свецкае імя: Анатоль Уладзіміравіч Нешчарэт; нар. 3 студзеня 1966, Вэрцііўка, Ніжынскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе закончыў курс навучання ў Маскоўскай духоўнай семінарыі.

З 1987 года па кастрычнік 1988 года іераманах Сцяфан служыў у Свята-Мікалаеўскім храме вёскі Рыбоцін Корапскага раёна Чарнігаўскай вобласці, затым па май 1990 года нёс розныя послухі ў Свята-Успенскай царкве Кіева-Пячэрскай лаўры, а з мая па верасень 1990 года быў настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Сварычэўка Ічнянскага раёна Чарнігаўскай вобласці.

1 лістапада 1990 года іераманах Сцяфан быў пераведзены ў Гомельскую епархію Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату і прызначаны настаяцелем Свята-Пакроўскага храма ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

У сан ігумена іераманах Сцяфан быў узведзены 13 студзеня 1994 года, у сан архімандрыта — 14 кастрычніка 1997 года.

22 снежня 1998 года архімандрыт Сцяфан быў прызначаны благачынным Добрушска-Кармянскай парафіяльнай акругі.

У 2002 годзе архімандрыт Сцяфан скончыў поўны курс Кіеўскай духоўнай акадэміі.

Пастановай Свяшчэннга Сінода ад 24 снежня 2004 года прызначаны епіскапам Тураўскім і Мазырскім.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 12 студзеня 2012 года (журнал № 150) прызначаны старшынёй Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рашэннем Святога Сінода ад 7 чэрвеня 2012 года (журнал № 53) прызначаны Праасвяшчэнным Гомельскім і Жлобінскім.

1 лютага 2018 года за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]