Тур (князь)
Тур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ст.-рус.: Туръ | |||||||
![]() Павел Татарнікаў. «Князь Тур» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | звестак няма | ||||||
Пераемнік | ![]() |
||||||
|
Тур (ст.-рус. Туръ) — першы летапісны князь Тураўскага княства (канец X ст.).
Калі лічыць яго сапраўднай гістарычнай асобай, то ён, разам з першым летапісным князем Полацкім Рагвалодам, адносіцца да князёў, якія стаялі ля заснавання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.
Летапісныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
«Аповесць мінулых часоў» (складзена ў XII ст.) пад 980 годам паведамляе:
Ва Усцюжскім летапісным зборы, які складзены ў XVI ст., Тур названы братам Рагвалода. Іншых летапісных звестак аб Туры няма.
Пытанне аб гістарычнасці[правіць | правіць зыходнік]


Адны вучоныя (В. М. Тацішчаў, В. В. Ключэўскі, У. З. Завітневіч, М. М. Ціхаміраў) лічаць Тура гістарычнай асобай на той падставе, што яго імя змешчана ў летапісе побач з гістарычна сапраўдным Рагвалодам. Іншыя (А. А. Шахматаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. С. Грушэўскі, Дз. С. Ліхачоў) лічаць паведамленне летапісу этымалагічнай легендай для тлумачэння назвы г. Тураў, а Тура — асобай легендарнай. На думку гісторыка П. В. Галубоўскага, Тур — мясцовае язычніцкае боства, раўназначнае Ярылу.
Канчаткова пытанне пра гістарычнасць Тура не вырашана. Магчыма, гэта прозвішча мясцовага князя, бо ў славянскіх мовах пашыраны тапонім з коранем «тур», а горад несумненна мае назву, звязаную з імем асобы[1].
Зноскі
- ↑ Лысенка, П. Тур // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 539.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Прохоров А. Князь Тур: история легенды. Сакрализация княжеской власти у славян — Минск: БГУ, 2005.
- Прохоров А. А. О туровских преданиях // Працы гістарычнага факультэта : навук. зб. Вып. 1 / рэдкал. : У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2006. — С. 85-100.