Таісія Іванаўна Доўнар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. І. Доўнар)
Таісія Іванаўна Доўнар
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1944(1944-10-15) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці дацэнт, юрыст, выкладчык
Навуковая сфера правазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Язэп Аляксандравіч Юхо
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таісія Іванаўна Доўнар (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі юрыст; кандыдат юрыдычных навук (1986), доктар юрыдычных навук (1997), прафесар БДУ (1998)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1961 годзе Шацкую сярэднюю школу, у 1964 годзе — Мінскае медвучылішча № 1[2], юрыдычны факультэт БДУ (1973)[1]. Працавала фельчарам-лабарантам Раваніцкай участковай бальніцы Чэрвеньскага раёна, фельчарам-лабарантам Мінскага медыцынскага інстытута павышэння кваліфікацыі. З 1977[2] года выкладчык БДУ. З 1998[2] года прафе­сар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.

Навуковым кіраўніком быў доктар юрыдычных навук, прафесар Я. А. Юхо, пад кіраўніцтвам якога ў 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пераемнасць у канстытуцыйным будаўніцтве Беларускай ССР» у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, а ў 1997 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё агульназемскага права Беларусі ў XV—XVI стагоддзях». Пад яе кіраўніцтвам было абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар звыш 140 прац, у т.л. звыш 20 работ вучэбна-метадычнага характару, 3 манаграфіі, падручнік (у суаўтарстве), курс лекцый, 8 вучэбных дапаможнікаў. Брала ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (Мн., 1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (Мн., 1995), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (Мн., 1989), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Т. 1—6 (Мн., 1993—2003)[1][2].

Публікацыі Т. І. Доўнар ліквідуюць пэўны прабел у беларускай гісторыка-прававой навуцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Прызам імя У. Д. Спасовіча Міністэрства юстыцыі (2003, 2019), Граматай Міністэрства адукацыі, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (2009), званнем «Ганаровы работнік БДУ» (2018), медалём Францыска Скарыны (2020)[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Крымінальнае права Беларусі: Закон, злачынства, адказнасць. — Мн., 1997 (у сааўт.).
  • Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV—XVI ст. — Мн., 2000.
  • Дагаворы і граматы як крыніцы беларускага феадальнага права. — Мн., 2000 (у сааўт.).
  • Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.). — Мн., 2001.
  • Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду. — Мн., 2001.
  • Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. — Мн., 2001 (разам з Р. Васілевічам, І. Юхо).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г  Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. а б в г http://www.law.bsu.by/users/?114
  3. Марозаў 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]