Уладзімір Ігаравіч Пяцігорац
Поўнае імя | Уладзімір Ігаравіч Пяцігорац | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 красавіка 1990[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 99 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Уладзімір Пяцігорац (нар. 12 красавіка 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік рэчыцкага «Спадарожніка».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2010 стаў асноўным брамнікам. Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года перайшоў у «Гарадзею».
У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У жодзінскім клубе стаў трэцім брамнікам. Свой адзіны матч у аснове правёў 7 ліпеня 2013 года супраць «Гомеля», у гэтым матчы прапусціў гол з чужой паловы поля ад Аляксандра Карніцкага.
У лютым 2014 года вярнуўся ў «Гарадзею»[3], дзе стаў другім брамнікам пасля Сімаса Скіндэрыса. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сезоне 2015 з’явіўся на полі толькі двойчы, абодва разы ў матчах Кубка Беларусі.
У лютым 2016 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і «Лідзе», але беспаспяхова[5][6]. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[7], дзе стаў асноўным брамнікам. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[8], аднак у лютым 2018 года вярнуўся ў каманду і неўзабаве падпісаў новае пагадненне[9]. Сезон 2018 пачынаў у дублі тарпедаўцаў, пазней стаў рэзервовым брамнікам, на полі з’явіўся ў адным матчы.
У сакавіку 2019 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Тарпеда»[10] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11]. У складзе каманды чаргаваўся на полі з Сяргеем Туранком, дапамог бабруйчанам перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2020 года стала вядома, што брамнік пакідае «Белшыну»[12].
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[13].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Зноскі
- ↑ Vladimir Pyatigorets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Голкипер Владимир Пятигорец подписал контракт с жодинским «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Лучший бомбардир первой лиги перешел в "Городею"
- ↑ Семеро футболистов продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Пятигорец покинул "Неман", на просмотр приехал голкипер могилевского "Днепра"
- ↑ Пятигорец и Ходенков на просмотре в "Лиде"
- ↑ Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо"
- ↑ Пятигорец покинул минское "Торпедо"
- ↑ Пятигорец вернулся в минское "Торпедо"
- ↑ УЛАДЗIМIР ПЯЦIГОРАЦ ПАКIДАЕ МIНСКАЕ “ТАРПЕДА”
- ↑ Пятигорец перешел в «Белшину»
- ↑ Пятигорец покинул "Белшину"
- ↑ Пятигорец пришел в "Спутник"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)