Уладзімір Аляксандравіч Заламай
Уладзімір Аляксандравіч Заламай | ||
| ||
---|---|---|
9 снежня 1994 — 13 сакавіка 2000 | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Віктар Бурскі | |
Пераемнік | Васіль Далгалёў | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 7 студзеня 1940 (81 год) | |
Узнагароды |
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Залама́й (нар. 7 студзеня 1940, в. Канчаны, Гродзенскі павет, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Ваўкавыскі заатэхнікум (1960), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1980).
З 1968 года працаваў інжынерам на Брэсцкім заводзе электравымяральных прыбораў, начальнікам цэха, з 1973 года — сакратар парткама Брэсцкага электрамеханічнага завода, з 1980 года — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ. Узначальваў аддзел прамысловасці, з 1986 па 1989 гады быў сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, у 1989 — 1992 — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, з 29 чэрвеня 1993 года — намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 26 жніўня 1994 года — міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
9 снежня 1994 года быў прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.[1]
13 сакавіка 2000 года быў адпраўлены ў адстаўку.[2]
Пасля быў прызначаны кіраўніком Калінінградскага аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі.
З 2008 года працаваў выканаўчым дырэктарам ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Члены КПСС
- Выпускнікі БДУІР
- Выпускнікі Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Міністры па Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Сакратары Брэсцкага абкама КПБ
- Першыя сакратары Баранавіцкага гаркама КПБ
- Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі