Перайсці да зместу

Валянцін Уладзіміравіч Вялічка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Вялічка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне
8 чэрвеня 2001 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Віталь Курашык
Пераемнік Ігар Сокал
Міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў
10 верасня 1997 10 снежня 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Іван Бамбіза
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 15 чэрвеня 1944(1944-06-15)
Смерць 9 сакавіка 2018(2018-03-09) (73 гады)
Нацыянальнасць беларус
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Узнагароды

Валянці́н Уладзі́міравіч Вялі́чка (15 чэрвеня 1944, Валожынскі раён Мінскай вобласці — 9 сакавіка 2018[1]) — беларускі эканаміст, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне (20012016).

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1944 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Па нацыянальнасці беларус.

Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут, аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, кандыдат эканамічных навук.

Працаваў на вытворчасці, на камсамольскай працы, быў кіраўніком раённага і абласнога ўзроўню на савецкай і партыйнай працы ў Гомельскай вобласці.

У 1993—1997 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтву).

У 1997—1999 гадах — Міністр па справах СНД.

У 1999—2001 гадах — першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 15 чэрвеня 2001 года па 13 чэрвеня 2016 года[2] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Пэўны час быў дуаенам дыпламатычнага корпуса ва Украіне[3].

Памёр 9 сакавіка 2018 года.

Быў жанаты, меў дваіх сыноў і дваіх унукаў[4].

Зноскі