Фёдар Дзмітрыевіч Рома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Дзмітрыевіч Рома
Сцяг Старшыня Брэсцкага абласнога прамысловага выканкама Сцяг
студзень 1963 — 11 снежня 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 23 лютага 1919(1919-02-23)
Смерць 1991
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Фё́дар Дзмі́трыевіч Ро́ма (23 лютага 1919 — 1991) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па труду БССР, старшыня Брэсцкага прамысловага (1963—1964) аблвыканкама[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член УКП(б) з 1940 года.

Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ(б) (1951).

З 1939 года ўпаўнаважаны ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Брэсцкага РК ЛКСМБ. У 19411943 гадах выконваў спецзаданне ЦК КП(б)Б і ЦШПР ў Арлоўскай і Маскоўскай абласцях, ў сакавіку 1943—ліпені 1944 года сакратар Брэсцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, намеснік камандзіра Брэсцкага партызанскага аб’яднання.

У 1944—1948 гадах 1-ы сакратар Гомельскага, Пінскага абкамаў ЛКСМБ, з 1951 года загадчык аддзела Пінскага абкама КП(б)Б, з 1953 года 1-ы сакратар Столінскага РК, Баранавіцкага ГК КПБ.

З 1960 года 1-ы нам. старшыні, старшыня Брэсцкага аблвыканкама. З красавіка 1967 года старшыня Дзяржаўнага камітэта СМ БССР па выкарыстанні працоўных рэсурсаў, з 1976 — Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па працы.

Член Рэвізійнай камісіі КПБ (19561980), член ЦК КПБ (1960—1961), Дэпутат Вярхоўнага Савета (1959—1971), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Ромма Фёдор Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 537. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]