Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі
сцяг
Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
сцяг
красавік 1946 — люты 1955
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік: Іван Паромчык
Пераемнік: Васіль Шарапаў
сцяг
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
сцяг
29 лістапада 1939 — 20 ліпеня 1944
Прэм’ер-міністр: Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: Сяргей Сікорскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 11 (24) снежня 1905(1905-12-24)
в. Слабада-Кучанка Слуцкага павета Мінскай губерні
Смерць: 1982(1982)
 
Узнагароды:

Ордэн Леніна

Канстанці́н Наву́мавіч Длугашэ́ўскі (11 (24) снежня 1905 — 1982) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (19391944) і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (19461955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Член КПСС з 1928 года.

У 1925—1941 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, Сталінградскім, 3-м Прыбалційскім франтах.

З 1945 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 года — старшыня Мінскага гарвыканкама, з 1954 года — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

З 29 мая 1957 года па люты 1968 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі — камунальнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР.

На XIXXXI з'ездах КПБ выбіраўся членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 1, 3, 5-га скліканняў.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]