Уладзімір Рыгоравіч Хіраска
Уладзімір Рыгоравіч Хіраска | |
---|---|
Адукацыя | |
Месца працы | |
Нараджэнне |
11 студзеня 1874 |
Смерць |
1933 |
Дзеці | Юлія Уладзіміраўна Хіраска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Рыгоравіч Хіраска (руск.: Владимир Григорьевич Хираско; 11 студзеня 1874, Камянец-Падольскі, цяпер Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 1933, Гжацк, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі рэлігійны дзеяч, свяшчэннапакутнік. Протаіерэй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рускі. 3 сям’і святара. У ліку лепшых скончыў Падольскую духоўную семінарыю ў чэрвені 1895 года. Выехаў у Мінскую губерню. 3 2 кастрычніка 1895 года выкладаў Закон Божы ў аднакласнай царкоўнапрыходскай школе ў в. Кіявец Мінскага павета, 2-класнай царкоўнапрыходскай школе ў мястэчку Тураў Мазырскага павета Мінскай губерні. Рукапаложаны 17 студзеня 1899 года ў іерэя Увазнясенскай царквы в. Вомельна Ігуменскага павета, адначасова выкладаў у Амяльнянскім народным вучылішчы, з 1903 — загадчык і законанастаўнік царкоўнапрыходскай школы ў суседняй в. Сінча. 3 1906 служыў у Георгіеўскай царкве в. Юравічы Ігуменскага павета, выкладаў у царкоўнапрыходскай школе. 3 16 кастрычніка 1909 — настаўнік Калодзежскага і Вялікапольскага земскіх вучылішчаў Ігуменскага павета.
3 3 лютага 1911 года ў Мінску, настаяцель царквы ў гонар вобраза Божай Маці Усіх Смуткуючых Радасць пры вучылішчы сляпых. Сям’ёй з 6 чалавек жыў у прычтавым доме. 3 26 жніўня 1911 адначасова выкладаў у прыватнай мужчынскай гімназіі К. В. Фальковіча, Марыінскай жаночай гімназіі. 3 1913 загадчык і законанастаўнік мужчынскай 2-класнай (з 3-ма дадатковымі класамі) царкоўнапрыходскай школы, член праўлення Мінскай духоўнай семінарыі ад духавенства, казначэй і справавод Мінскага епархіяльнага папячыцельства пра бедных духоўнага звання. 25 ліпеня 1914 духавенствам Мінска выбраны членам дабрачыннага савета горада.
3 1916 года служыў у Казанскай прывакзальнай царкве, выбраны благачынным Мінскіх храмаў, адначасова выкладаў у 1-класнай жаночай царкоўнапрыходскай школе пры чыгуначнай ст. Мінск.
Арыштаваны ў 1919 за сувязь з эсэрамі. Неўзабаве вызвалены. Зноў арыштаваны падчас польскай акупацыі, але таксама хутка вызвалены. Трэці раз арыштаваны 29.12.1925 у Менску па адрасе: вул. Савецкая, д. 9. Асуджаны 26.11.1926 асобай нарадай пры АДПУ за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Высланы ў Арол. Вярнуўся ў Менск 12 сакавіка 1929 года. Зноў арыштаваны 26 сакавіка 1929 года. Падчас следства вінаватым сябе не прызнаў. Асуджаны 26 ліпеня 1929 са святарамі Юліянам Астроўскім і Елісеем Панурыным, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Пасля сканчэння тэрміну зноў пазбаўлены правоў жыць у 12 населеных пунктах. У зняволенні амаль аслеп. Памёр неўзабаве пасля вызвалення.
Па першай справе (№ 33935-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 6.6.1992 пракуратурай БВА. Па другой (№ 32934-с, з фотаздымкам; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) 28.8.1989 пракуратурай БССР.
У 1999 годзе Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы капанізаваны і далучаны да ліку новапакутнікаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны набедранікам (1903), медалём у памяць пра 25-годдзе існавання царкоўнапрыходскіх школ, сярэбраным медалём Чырвонага Крыжа, скуф’ёй (1906), камілаўкай (1914).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Марыяй Цітаўнай, меў дачок Любоў (1900), Аляксандру (1902), Юлію (1906), Ксенію (1912), сына Віктара (1904).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўная вуліца Мінска, 1880—1940 гг. / Леанід Маракоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — Т. Кн. 1. — С. 18—19. — 259 с. — ISBN 978-985-02-1426-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Рыгоравіч Хіраска
- Уладзімір Рыгоравіч Хіраска на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»